Леанід Вікенцьевіч Лойка (, в. Сакаўка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі гісторык, выкладчык. Доктар гістарычных навук (2003), прафесар.
Біяграфія У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, працаваў выкладчыкам і дацэнтам, намеснікам дэкана гістарычнага факультэта.
У 1981 годзе быў накіраваны на працу ў Польшчу. Працаваў дырэктарам Дома савецкай навукі і культуры ў Варшаве, дарадцам пасольства СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы.
Вярнуўшыся на радзіму, у якасці дацэнта, а потым прафесара выкладаў у Мінскай вышэйшай партыйнай школе (з 1990 года Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання). З 1991 працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры міжнародных адносін, а з 1996 года загадваў кафедрай дыпламатычнай і консульскай службы. З 1993 года ён быў галоўным рэдактарам закрытага ўладамі часопіса «Беларуская мінуўшчына».
Выкладчыцкую і актыўную грамадска-палітычную дзейнасць спалучаў з даследчыцкай і навукова-арганізацыйнай працай. Сферай яго навуковых зацікаўленняў былі грамадска-палітычныя працэсы ў ПольшчыЛойко Леонид Викентьевич.
Палітычная дзейнасць У гады перабудовы ўвайшоў у лік тых партыйных інтэлігентаў, якія спрабавалі давесці да кіраўніцтва КПБ думку аб неабходнасці рэфармавання партыі. Пасля жнівеньскага путчу 1991 года і яго аднадумцы заснавалі Партыю народнай згоды, устаноўчы з’езд якой адбыўся 14 красавіка 1992 года. Паступова левае крыло ПНЗ узяло курс на аб’яднанне з Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой (заснавана 2 сакавіка 1991 годзе). Быў адным з ініцыятараў стварэння ў Беларусі Сацыял-дэмакратычнага саюзу (1995), у які ўвайшлі БСДГ, ПНЗ і Партыя ўсебеларускага адзінства і згоды. Калі 29 чэрвеня 1996 года БСДГ і ПНЗ аб’ядналіся, увайшоў у Цэнтральны Камітэт і Выканаўчае Бюро Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), узначаліў Праграмную камісію БСДП.
Памяць У Мінску на факультэце міжнародных адносін БДУ ў гонар прафесара і аднаго з тэарэтыкаў БСДП (НГ) Леаніда Лойкі названа аўдыторыя.
Літаратура
— С. 540.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі