Мечыслаў Зянонавіч Шаховіч (, в. Крывічы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1962), а ў 1968 годзе Мінскую двухгадовую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў у рэдакцыях Крывіцкай, Валожынскай, Пухавіцкай, «Мінскай праўды». У музеі Янкі Купалы, у школе.
Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у калектыўным зборніку «Рунь».
З 1974 года па 1994 год працаваў у рэдакцыі смалявіцкай раённай газеты «Ленінскі заклік».
Творчасць Аўтар зборнікаў вершаў «Па загаду сэрца» (1975), «Паклон зямлі» (1979), «Бераг дабрыні» (1990), а таксама кніжак для дзяцей «Падарунак», «Сунічная палянка»ШАХОВІЧ МЕЧІСЛАЎ ЗЯНОНАВІЧ.
Літаратура Сунічная палянка : вершы / Мечыслаў Шаховіч. ― Мінск, 1981.
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)