Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Хмяльніцкі і мае статус нацыянальнай.
Гісторыя 14 снежня 1992 года ў адпаведнасці з пастановай Кабінета Міністраў Украіны быў створаны Інстытут пагранічных войскаў Украіны на аснове расфармаванага Хмяльніцкага вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча. У 1995 годзе на базе інстытута пагранічных войскаў Украіны была створана Акадэмія пагранічных войскаў Украіны, дзе пачынаецца падрыхтоўка афіцэраў кіруючага складу.
4 жніўня 1995 года пастановай Кабінета Міністраў Украіны акадэміі нададзена імя Багдана Хмяльніцкага.
29 красавіка 1999 года акадэмію наведаў Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Вынікам гэтага візіту стала наданне акадэміі статусу нацыянальнай.
У жніўні 2003 года ў сувязі з рэфармаваннем пагранічных войскаў у Дзяржаўную пагранічную службу Украіны ўстанова атрымала новую назву - Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага.
Структура Факультэт бяспекі дзяржаўнай граніцы Факультэт праваахоўнай дзейнасці Інжынерна-тэхнічны факультэт Факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў Факультэт замежных моў і гуманітарных дысцыплін
Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы
Катэгорыя:Хмяльніцкі (горад) Катэгорыя:1992 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны