Масавае забойства ў Дакшон — масавае забойства мірнага насельніцтва камуністычнымі партызанамі ў ходзе В’етнамскай вайны, што адбылося ў 1967 годзе.
Вёска Дакшон была размешчана ў Паўднёвым В’етнаме, за 120 км на паўночны ўсход ад Сайгона. У канцы 1967 года тут пражывалі бежанцы — мантан’яры, якія прыбылі сюды з тэрыторый, што кантраляваліся Нацыянальным фронтам вызвалення Паўднёвага В’етнама (В’етконг). Яны адмовіліся ад патрабавання НФВПВ вярнуцца на старое месца жыхарства і даць рэкрутаў для ўдзелу ў вайне супраць паўднёвав’етнамскага ўрада і яго саюзнікаў на чале з ЗШАThe Blood-Red Hands of Ho Chi Minh (Reader's Digest, ноябрь 1968). У ноч на 5 снежня вёска была атакавана некалькімі сотнямі партызан НФВПВ. З дапамогай агнямётаў яны задушылі супраціў вясковага атрада самаабароныhttp://www.virtual.vietnam.ttu.edu/cgi-bin/starfetch.exe?sChOubo.LCctE5dCKhl3JvYOz0qh7yZCw7BGzvffNIEfnqFJvbXmjx2tW1l81BhQ3g@Z5nzDMBmadMoArEMac4sdSxNaZA91Qk0g9flbB8IImL2htxwIOQ/2311311042.pdf . Паблізу знаходзіліся паўднёвав’етнамскія падраздзяленні, але тыя не змаглі аказаць дапамогу вёсцыhttp://www.virtual.vietnam.ttu.edu/cgi-bin/starfetch.exe?eKyNkWEKgWpJ2CYvu.l2TRFzyh8Png25ko4LXJ6cB0QXbn8KPI.kqU8kkJnr7KuopP0HzfKYOldN3jOuWssZXt2Hit1PYbUs.7OEgI35RUth3XXUOUL9ew/2311404002.pdf . Усяго ў ходзе бою і наступных расстрэлаў былі забіты 252 мірных жыхароў Дакшон; каля 100 чалавек партызаны гвалтоўна павялі з сабой. Зніклымі без вестак лічыліся 500 чалавек, частка з якіх бегла ў джунглі, а частка загінула.
Трагедыя ў Дакшон была адным са шматлікіх выпадкаў наўмыснага забойства мірнага насельніцтва ваюючымі бакамі ў ходзе В’етнамскай вайны.
Спасылкі "The Massacre of Dak Son " Time, Dec. 15, 1967 "Dak Son Massacre ", VN Archive Vietnam War Atrocities Olive Drab Massacre at Dak Son Death in the Highlands
Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Падзеі 5 снежня Катэгорыя:Снежань 1967 года Катэгорыя:1967 год у В’етнаме Катэгорыя:Масавыя забойствы ў В’етнаме