«Марцін Ідэн» () — мастацкі фільм 2019 года рэжысёра . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Лука Марынелі, Карла Чэкі, Джэсіка Крэсі, Вінчэнца Немалата, Марка Леанардзі і іншыя.

Сюжэт Малады неапальскі марак Марцін Ідэн ратуе ад нападу бандытаў Артура, нашчадка буржуазнай сям’і Арсіні, і той запрашае яго да сябе дадому. Там Марцін улюбляецца ў сястру Артура — Алену. Культурная і вытанчаная маладая жанчына становіцца любоўнай апантанасцю і сімвалам сацыяльнага статусу, да якога Марцін імкнецца падняцца. Ён пачынае займацца самаадукацыяй і марыць стаць пісьменнікам. Але літаратурныя працы Марціна адхіляюцца рэдакцыямі, як занадта новыя для стандартызаваных густаў. А для Алены і яе буржуазнай сям’і адсутнасць «пасады» з’яўляецца праблемай, ці, хутчэй, недаравальным недахопам. Пад уплывам старога інтэлектуала Рэса Брысендэна Марцін знаёміцца з сацыялістамі, уступаючы ў канфлікт з Аленай і яе буржуазным светам.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 33 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2019 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 2019 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2019 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Італіі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Францыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Італіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы пра пісьменнікаў Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы П’етра Марчэла