Лінда Луіза Дэй Джордж (; 11 снежня 1944, Сан-Маркас, Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса тэлебачання і кіно, кар’ера якой доўжылася тры дзесяцігоддзі з 1961 па 1988 год. Найбольш вядомая па ролі Лізы Кейсі ў серыяле , за якую была намінаваная на прэмію «Эмі» «За найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле» і на «Залаты глобус» у катэгорыі «За найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма».

Біяграфія Лінда нарадзілася 11 снежня 1944 года ў горадзе Сан-Маркас, штат Тэхас. Яна пачала сваю кінакар’еру пад дзявоцкім прозвішчам Лінда Дэй ў пачатку 1960-х.

Асабістае жыццё

Лінда Дэй Джордж упершыню была замужам за акцёра Джозэфам Пантана з 1963 па 1970 год, у пары быў сын Нікі. Яна пакінула Пантана каб выйсці замуж за Film Fatales: Women in Espionage Films and Television, 1962—1973, By Tom Lisanti, Louis Paul, Eileen O’Neill, Published by McFarland, 2002, , . Яна была замужам за Джорджам з 15 мая 1970 года да яго смерці 28 лістапада 1983 года. У іх была дачка Кейсі.

У 1990 годзе Лінда Джордж выйшла замуж за акцёра Дуга Кроніна, які памёр ад раку 4 снежня 2010 года. Яны жылі ў горадзе Лос-Анджэлес і , штат Вашынгтон .

Успаміны 17 студзеня 2020 года, падчас інтэрв’ю з карэспандэнтам Эдам Робертсанам з «TV Confidential» Лінда Дэй Джордж абвясціла, што яна супрацоўнічае з біёграфам ў напісанні сваіх мемуараў, прысвечаных яе акцёрскай кар’еры. Рабочая назва: «Лінда Дэй Джордж: Галівудскія мемуары»Lynda Day George on Christopher George, Mission: Impossible, and the Heart of Quinn Martin «TV Confidential» .

Выбарачная фільмаграфія

Узнагароды і намінацыі Год Узнагарода Катэгорыя Фільм Вынік1972«Залаты глобус» Найлепшая жаночая роля ў тэлевізійным серыяле — драма ()1973«Эмі» Найлепшая жаночая роля ў драматычным тэлесерыяле ()

Спасылкі

Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя