SETI@home (ад  — пошук пазаземнага жыцця дома) — навуковы некамерцыйны праект добраахвотных вылічэнняў на платформе BOINC, створаны даследчым цэнтрам SETI пры Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, які выкарыстоўвае свабодныя вылічальныя рэсурсы на камп’ютарах добраахвотнікаў для аналізу радыёвыпрамянення, атрыманых праектам SETI. Праект падтрымліваецца лабараторыяй касмічных навук Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і з’яўляецца часткай сусветных ініцыятыў SETI.

SETI@home быў упершыню прадстаўлены шырокаму грамадству 17 мая 1999 года. Ён заняў на той момант трэцяе па маштабу месца сярод даследаванняў, якія вяліся ў той час і выкарыстоўвалі размеркаваныя вылічэнні праз Інтэрнэт, пасля праекта пошуку простых лічбаў Мерсена, запушчанага ў 1996 годзе і падтрыманага distributed.net у 1997 годзе. Разам з MilkyWay@home і Einstein@home гэта трэці буйны праект такога тыпу, які даследуе з’явы міжзорнай прасторы як сваю асноўную мэту.

За 20 гадоў работы былі апрацаваныя ўсе наяўныя даныя. 31 сакавіка 2020 года SETI@home перастаў рассылаць карыстальнікам новыя заданні. Праект замарожаныSETI@home hibernation.

Гл. таксама SETI Добраахвотныя вылічэнні BOINC Пазаземныя цывілізацыі METI Праект «Дарвін» Zooniverse Радыёсігнал SHGb02+14a

Спасылкі SSL, Каліфарнійскі ўніверсітэт, Берклі Stardust@home

How SETI@Home Works

Катэгорыя:Пошук пазаземнага жыцця Катэгорыя:Астраномія і грамадства Катэгорыя:Размеркаваныя вылічэнні