Бярдзянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Бярдзянску Запарожскай вобласці.
Агульная характарыстыка У структуры ўніверсітэта 6 факультэтаў, эканоміка-гуманітарны каледж, 28 кафедраў, дзе навучальны працэс забяспечваюць 29 дактароў навук, прафесараў, 186 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Падрыхтоўка дактароў філасофіі ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях аспірантуры: 014 Сярэдняя адукацыя, 015 Прафесійная адукацыя, 032 Гісторыя і археалогія, 035 Філалогія, 051 Эканоміка. Падрыхтоўка дактароў навук ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях дактарантуры: 014 Сярэдняя адукацыя, 015 Прафесійная адукацыя, 035 Філалогія.
Факультэты Гуманітарна-эканамічны Дашкольнай, спецыяльнай і сацыяльнай адукацыі Псіхолага-педагагічнай адукацыі і мастацтваў Фізіка-матэматычнай, камп'ютарнай і тэхналагічнай адукацыі Фізічнай культуры, спорту і здароўя чалавека Філалогіі і сацыяльных камунікацый
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Бярдзянск Катэгорыя:1932 год ва Украіне