А́нджэй Сапко́ўскі (, , , Польшча) — польскі пісьменнік-фантаст, публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Лодзь. Скончыў факультэт знешняга гандлю Лодзьскага ўніверсітэта. З 1972 па 1994 год працаваў у гандлі.

В 1986 годзе напісаў фэнтэзійную навелу Wiedzmin (), галоўным героем якой стаў майстар мяча і чарадзейства Геральт.

З 1994 па 1999 год стварыў пяцітомную сагу пра Вядзьмара і Вядзьмарку, якая прынесла яму сусветнае прызнанне: Krew Elfów (1994), Czas Pogardy (1995), Chrzest Ognia (1996), Wieża Jaskólki (1997), Pani jeziora (1999). Яго кнігі перакладзены больш чым 16 мовамі.

Уладальнік прэміі імя Януша Зэйдэля (найлепшы фантаст Польшчы) і пераможца Еўракона (найлепшы фантаст Еўропы).

Бібліяграфія

Вядзьмар Wiedzmin (1986) Ostatnie Życzenie (Апошняе жаданне) (1990) Miecz Przeznaczenia (Меч наканавання) (1992) Krew Elfów (Кроў эльфаў) (1994) Czas Pogardy (Час Пагарды) (1995) Chrzest Ognia (1996) Wieża Jaskólki (1997) Pani jeziora (1998) Droga, z której się nie wraca (1998) Coś się kończy, coś się zaczyna (1999)

Сага пра Рэйнэвана Narrenturm (2002) Boży bojownicy (2004) Lux perpetua (2006)

Беларускія пераклады Сапкоўскі, А. Зерне праўды; пер. з пол. Аляксандр Сакалоў // Далягляды, 1992: замежная літаратура. / [рэдкалегія: А. Гардзіцкі (укладальнік), А. Вярцінскі (галоўны рэдактар) і інш.] — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 278 с. Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с.: іл. ISBN 978-985-7210-26-8 Вядзьмар. Меч наканавання / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 416 с. : іл. ISBN 978-985-7210-62-6. Вядзьмар. Кроў эльфаў / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 368 с. : іл. ISBN 978-985-7210-97-8. Вядзьмар. Час ганьбы / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — 2024. — 392 с. ISBN 978-839-7029-23-1. Хрышчэнне агнём. 2025.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі