ДП «Мінсктранс» — дзяржаўнае унітарнае прадпрыемства, якое ахоплівае сваёй дзейнасцю Мінск і часткова Мінскую вобласць і выконвае гарадскія, прыгарадныя і некаторыя міжнародныя перавозкі аўтобусамі, гарадскія перавозкі тралейбусамі, трамваямі і метрапалітэнам, а таксама заказныя перавозкі аўтобусамі гарадскога і міжнароднага класа.
Структура прадпрыемства У склад прадпрыемства ўваходзяць філіялы без права юрыдычнай асобы, якія дзейнічаюць на падставе Палажэнняў, што зацвярджаюцца генеральным дырэктарам прадпрыемства, вылучаны на асобны баланс і маюць уласныя бягучыя і іншыя рахункі, прадугледжаныя заканадаўствам:
Філіял «Аўтобусны парк № 2» (гарадскія, міжгароднія, міжнародныя пасажырскія перавозкі) Філіял «Аўтобусны парк № 4» (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі) Філіял «Аўтобусны парк № 5» (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі) Філіял «Аўтобусны парк № 6» (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі) Філіял «Аўтобусны парк № 7» (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі) Філіял «Тралейбусны парк № 2» (перавозка пасажыраў тралейбусамі) Філіял «Тралейбусны парк № 3» (перавозка пасажыраў тралейбусамі) Філіял «Тралейбусны парк № 4» (перавозка пасажыраў тралейбусамі) Філіял «Тралейбусны парк № 5» (перавозка пасажыраў тралейбусамі) Філіял «Трамвайны парк» (перавозка пасажыраў трамваямі) Філіял «Мінскі аўтавакзал» Філіял «Агенцтва Мінсктранс» Філіял «Рамонтна-будаўнічае ўпраўленне» Філіял «Рамонтна-механічны завод» Філіял «Служба энергагаспадаркі» Філіял «Служба арганізацыі руху» Філіял «Служба трамвайнага пуці» Філіял «Санаторый Волма» Філіял «Сельскагаспадарчы комплекс „Велікаполле“»
У склад прадпрыемства ўваходзіць даччынае прадпрыемства КУП «Мінскі метрапалітэн».
Філіял «Мінскі аўтавакзал» Аўтавакзал «Усходні» Аўтавакзал «Маскоўскі» Аўтавакзал «Цэнтральны» Аўтастанцыя «Аўтазавадская» Аўтастанцыя «Паўднёва-Заходняя»
Гл. таксама Мінскі аўтобус Мінскі тралейбус Мінскі трамвай Мінскі метрапалітэн
Спасылкі
Афіцыйны сайт ДП «Мінсктранс»
Катэгорыя:Гарадскі транспарт Катэгорыя:Аўтобус Катэгорыя:Аператары грамадскага транспарту Катэгорыя:Транспарт Мінска Катэгорыя:2003 год у Мінску Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Транспартныя кампаніі Беларусі