Гук () — размоўнае слова, якое азначае «бруд, дарожнае месіва, глейкая вадкасць або ежа; месіва, размазня; (пагардліва) ёлупень; дзеравеншчына; падонак» — грэблівая мянушка азіятаў у амерыканскім вайсковым жаргоне з сярэдзіны XX стагоддзя.

Таксама выкарыстоўваецца англамоўнымі амерыканцамі для абазначэння «бруднай, ліпкай, смярдзючай субстанцыі»gook — Definition of gook at YourDictionary.com, але аб якой-небудзь сувязі ў гэтых двух слоў невядома.

Паходжанне Оксфардскі англійскі слоўнік не дае вядомых версій паходжання гэтага словаGook Oxford English Dictionary.

У 1899 годзе гэта слова было ва ўжытку ў амерыканскіх ваенных для абазначэння філіпінцаў падчас філіпіна-амерыканскай вайныGoo-Goo Eyes By WILLIAM SAFIRE May 7, 1995, New York Times. Магчыма, яно было запазычана з філіпінскай мовы, ці з’явілася перайманнем гучання філіпінскай мовы для амерыканцаў (гл. варвар). Тэрмін Goo-Goo «панадлівыя вочы» ўжываўся з 1900 года і, магчыма, мае іншае паходжанне. З цягам часу мянушка «Гук» стала прымяняцца да жыхароў Нікарагуа, а падчас Першай сусветнай вайны — для выхадцаў з любых астравоў Ціхага акіяна.

Слова ў якасці жарганізму ўжывалася ў 1950-х гадах падчас Карэйскай вайны. Магчыма, амерыканскія ваенныя інтэрпрэтавалі карэйскае слова «мігук» (), што азначаіць у перакладзе «Амерыка»КTrans-Pacific Relations: America, Europe, and Asia in the Twentieth Century (англ.). —Praeger, 2003. — P. 117., як «Me — gook» (‘я гук’).

Падчас вайны ў В’етнаме у 1960-х гадах гэтае слова атрымала распаўсюджванне сярод амерыканскіх салдат у адносінах да любых азіятаў, у выніку чаго яно стала шырока выкарыстоўвацца і далей распаўсюдзілася ў англамоўных краіныGook, 7 dictionary results dictionary.com.

Слова «гук» таксама ўжывалася радэзійскімі вайскоўцамі ў перыяд вайны ў Паўднёвай Радэзіі для абазначэння чарнаскурых паўстанцаў ЗАНУ і ЗАПУ (магчыма, слова прыйшло ў іх лексікон дзякуючы амерыканцам-ветэранам вайны ў В’етнаме, якія служылі ў радэзійскай арміі)tiomkin: Родезия || Война, язык и сленг.

У ЗША У ЗША мянушка «гук» найбольш часта выкарыстоўваецца ў адносінах да камуністычным салдат у кантэксце В’етнамскай вайны. Яна лічыцца надзвычай зневажальным эпітэтам і прыраўноўваецца да абразы «чарнамазы». Аднойчы сэнатар Джон Макейн, які пабываў у в’етнамскім палоне, выкарыстаў гэта слова ў фразе «Я ненавіджу гукаў. Я буду ненавідзець іх, пакуль я жывы»Поўная цытата на Ma, Jason, «McCain Apologizes for ‘Gook’ Comment », Asiaweek,, February 24, 2000. і ў выніку вымушаны быў прынесці прабачэнні ўсёй в’етнамскай супольнасці.

У 1969 годзе выйшаў артыкул, напісаная Робертам Г. Кэйсерам, які апісвае выкарыстанне слова «гук».

Спасылкі Gook Kim Pearson. Gook

Катэгорыя:Нацыянальныя мянушкі Катэгорыя:Карэйская вайна Катэгорыя:Вайна ў В’етнаме