Уладзіслаў Юрый Халецкі (30 мая 1606, мяст. Ваганаў, Берасцейскае ваяводства — 4 лютага 1668) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Яна Іосіфавіча. З 1625 года служыў у войску. Падкаморы і староста мазырскі з 1654 года, стражнік вялікі літоўскі з 1656 года. Шмат разоў быў паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ, яго маршалкам у 1649 годзе. Вызначыўся ў час баявых дзеянняў з Б. Хмяльніцкім, у бітве пад Берасцечкам 1651 года, са шведскімі і расійскімі войскамі.

У 1655 годзе стаў членам Тышавецкай канфедэрацыі, створанай польскімі магнатамі і шляхтай для барацьбы супраць шведскіх акупантаў. У 1656 годзе удзельнічаў у трохдзённай бітве са шведамі пад Варшавай.

Памёр 4 лютага 1668 года. Пахаваны ў бернардзінскім кляштары ў Нясвіжы.

Сям’я З 1634 года ў шлюбе з Крысцінай са Стравінскіх. У іх было тры сыны:

Караль Казімір Халецкі (пам. 1696) Крыштаф Халецкі Баляслаў Аляксандр Халецкі

Літаратура

Катэгорыя:Падкаморыя мазырскія Катэгорыя:Старосты мазырскія Катэгорыя:Стражнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Нарадзіліся ў Высокім