«The Who» — брытанскі рок-гурт, сфарміраваны ў 1964 годзе. Першапачаткова складаўся з Піта Таўнсенда, Роджэра Долтры, Джона Энтвістла і Кіта Муна. Гурт набыў велізарны поспех за кошт неардынарных канцэртных выступленняў і лічыцца як адным з самых уплывовых у 60-х і 70-х гадх, так і адным з найвялікшых рок-гуртоў усіх часоў.

The Who праславіліся на радзіме як за кошт наватарскага прыёму — разбівання інструментаў на сцэне пасля выступу, так і за кошт хіт-сінглаў, якія траплялі ў Топ-10, пачынаючы з хіт-сінгла 1965 года «I Can not Explain» і альбомаў, якія траплялі у Топ-5 (уключаючы My Generation). Першым хіт-сінглам, якія трапіў у Топ-10 у ЗША, стаў «I Can See For Miles» у 1967 годзе. У 1969 выйшла рок-опера Tommy, якая стала першым альбомам, які трапіў у Топ-5 у ЗША, за імі — паспяховыя Live at Leeds (1970), Who’s Next (1971), Quadrophenia (1973).

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

My Generation (1965) A Quick One (1966) The Who Sell Out (1967) Tommy (1969) Who's Next (1971) Quadrophenia (1973) The Who by Numbers (1975) Who Are You (1978) Face Dances (1981) It's Hard (1982) Endless Wire (2006) Who (2019)

Зноскі

Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Хард-рок-гурты Катэгорыя:Выканаўцы рытм-н-блюза Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1964 годзе