Георгій Іванавіч Пятро́ў (;  — ) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і аэрадынамікі, доктар тэхнічных навук (1950), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1961).

Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку Пінега (Архангельская вобласць Расіі). Жыў з бацькамі ва Уладзіміры, Іванава-Вазнясенску. У 1928 годзе скончыў сярэднюю школу. Працаваў вучнем ткача на фабрыцы «8 Марта», займаўся ў аэраклубе і вучыўся на курсах падрыхтоўкі у ВНУ. У 1930 годзе паступіў на вучобу на фізіка-матэматычны (механіка-матэматычны) факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1935 годзе. З 1934 года, яшчэ ў час вучобы ва ўніверсітэце, пачаў працу пад кіраўніцтвам акадэміка С. А. Чаплыгіна ў лабараторыі Цэнтральнага аэрагідрадынамічнага інстытуа (ЦАГІ)Петров Георгий Иванович. Биография. // Інстытут касмічных даследаванняў РАН. У 1935—1941 гадах займаў у ЦАГІ пасады інжынера, старшага інжынера, намесніка начальніка лабараторыі, начальніка групы. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў групай у Лётна-даследчым інстытуце ў годзе Жукоўскі, з 1942 года вярнуўся ў ЦАГІ. У лістападзе 1944 года Г. І. Пятроў перайшоў працаваць у НДІ-1 (сучасны Даследчы цэнтр імя М. У. Келдыша). У 1944—1952 гадах займаў пасаду начальніка аддзела філіяла Цэнтральнага інстытута авіяцыйнага маторабудавання. У 1953 годзе ўзначаліў лабараторыю № 4 НДІ-1, у 1961—1966 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара інстытута па навуцы. З 1965 па 1973 год Г. І. Пятроў на пасадзе наноў створанага Інстытута касмічных даследаванняў, у 1973—1987 гадах — загадчык аддзела касмічнай газадынамікі інстытута. У 1987 годзе перайшоў у Інстытут праблем механікі Акадэміі навук СССР.

Адначасова з навуковай дзейнасцю, Г. І. Пятроў з 1952 года выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, дзе з 1955 года займаў пасаду загадчыка кафедры.

Памёр Г. І. Пятроў 13 мая 1987 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар прац па прыкладной газавай дынаміцы, касмічнай аэрадынаміцы, цеплафізіцы. У час Вялікай Айчыннай вайны палепшаныя па рэкамендацыях Г. і. Пятрова выхлапныя патрубкі былі ўжытыя на самалётах Як-3 і Ла-5 і дазволілі павялічыць хуткасць гэтых знішчальнікаў. Прымаў удзел у распрацоўцы метадаў цеплавой абароны першых савецкіх касмічных апаратаў. Адзін са стваральнікаў новага навуковага напрамку — касмічнай газавай дынамікі. Распрацаваў аптычныя метады візуальнага вывучэння паветраных пластоў. Займаўся даследаваннем распаўсюджання механічных хваль у глейкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фізічныя ўмовы распаду ламінарнага цячэння і інш.

Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта.

Узнагароды Медаль «Серп і Молат» 4 ордэны Леніна 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга Медалі, у тым ліку медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Сталінская прэмія I ступені (1949) Дзяржаўная прэмія СССР 1978 года Прэмія імя М. Я. Жукоўскага (1961)

Ушанаванне памяці У 1988 годзе ў Маскве на будынку Даследчага цэнтра імя М. У. Келдыша ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 1997 годзе Расійскім Нацыянальным камітэтам па тэарэтычнай і прыкладной механіцы заснавана Прэмія імя акадэміка Г. І. ПятроваРоссийский национальный комитет по теоретической и прикладной механике. Премии Национального комитета. . У 2012 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага, пры ўваходзе ў памяшканне на кафедру аэрамеханікі і газавай дынамікі механіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі В. Б. Баранов, Б. В. Бункин, В. Л. Гинзбург, Я. Б. Зельдович, В. А. Котельников, В. Б. Леонас, А. А. Логунов, А. М. Прохоров, Р. З. Сагдеев, И. М. Яворская Памяти Георгия Ивановича Петрова // Успехи физических наук. — Российская академия наук, 1987. — Т. 153. — Вып. 10. — С. 365—366. Петров Георгий Иванович // Экцыклапедыя «Кругасвет» Петров Георгий Иванович. Биография. // Інстытут касмічных даследаванняў РАН Петров Георгий Иванович // ЦАГИ в лицах.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Архангельскай губерні Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ