Наваполацкі трамвай — від грамадскага транспарту ў Наваполацку. Існуе фактычна ў выглядзе хуткаснага трамвая. Адкрыццё адбылося 21 мая 1974 года. Выкарыстоўваецца ў асноўным персаналам заводаў «Нітрон» і «Палімір».

Трамвайная сістэма ў Наваполацку з’яўляецца трэцяй хуткаснай сістэмай, адкрытай у СССР, і трэцяй, адкрытай у Беларусі.

Па стане на студзень 2016 года ў горадзе дзейнічае адна трамвайная лінія, 2 маршруты, эксплуатуецца 41 трамвайны вагон (36 лінейных і 5 службовых).

Па ўсёй даўжыні лінія трамвая размяшчаецца на адасобленым палатне, у горадзе ідзе цэнтрам ускраіннага бульвару (Камсамольская вул. і вул. Блахіна) уздоўж гарадскіх раёнаў, за межамі горада лінія пракладзена ўздоўж ускрайку лесу, паралельна дарозе.

Гісторыя

Перадумовы стварэння Адразу пасля заснавання завода «Палімір» паўстала пытанне аб хуткім і экалагічным транспарце, які б падвозіў працаўнікоў да завода. Першапачаткова планавалася стварыць тралейбусную лінію, аднак гэта было прызнана эканамічна нявыгадным. Было вырашана стварыць трамвайную сістэму.

Будаўніцтва У 1967 годзе пачалося будаўніцтва трамвайнай сістэмы ў Наваполацку. Асноўным яе прызначэннем быў падвоз працоўных да такіх заводаў, як «Палімір», «Нітрон» і «Вымяральнік».

У перыяд будаўніцтва ў трамвайным парку № 1 існаваў злучальны шлях (гейт) з чыгункай, па ім перавозілі будаўнічыя матэрыялы з усяго СССР з чыгункі ў горад. Пазней ён быў разабраны, а яго тэрыторыя была аддзеленая шырокай вуліцай і платамі.

Часта праекты змяняліся, напрыклад, было вырашана адмовіцца ад падземных пераходаў ля некалькіх прыпынкаў.

Развіццё Трамвайны парк быў адкрыты 26 снежня 1973 года. Ў лютым 1974 года трамвай КТМ-5М3 № 001 (спісаны ў жніўні 2009 года) першым выйшаў на абкатку. Ім кіравала Кацярына Пархімовіч.

Раніцай 21 мая 1974 года першы наваполацкі трамвай выйшаў на лінію. Ім кіравала Кацярына Гаўрыльчык.

У лютым 2003 года трамвайнае прадпрыемства было нацыяналізавана і перададзена гораду (да гэтага яно было ў складзе цэха № 801 завода «Палімір»). Было ўтворана НТ КУП «Трамвайны парк».

У 2000 годзе сістэма перавезла рэкордную колькасць пасажыраў — 5,3 мільёна чалавек.

3 чэрвеня 2004 года быў афіцыйна адкрыты скарочаны трамвайны маршрут №Д «Трамвайны парк — завод Вымяральнік».

Летам 2004 года ўпершыню ў гісторыі сістэмы прыбыў новы трамвайны вагон — АКСМ-60102 № 050 (пабудаваны ў ліпені 2004). Апошні вагон гэтай мадэлі прыбыў у трамвайны парк 22 жніўня 2012 года.

1 верасня 2011 года ў трамвайны парк № 1 прыбыў першы ў Наваполацку вагон АКСМ-62103 № 059.

25 лістапада 2014 года ў трамвайны парк № 1 прыбыў першы аднасекцыйны эксперыментальны вагон АКСМ-802 № 061. Ён быў заснаваны на сучлененым трохсекцыйным АКСМ-843. На студзень 2016 года гэты вагон — адзіны мадэлі АКСМ-802.

У цяперашні час шляхі і кантактная сетка моцна зношаныя, яны маюць патрэбу ў замене.

Маршруты Усяго на лініі трамвая 13 прыпынкаў. Сярэдняя адлегласць паміж імі — 0,76 км.

Існуе два кольцы: «Завод „Вымяральнік“», якое мае 4 пуці, і «Нітрон», на якім 3 пуці. На першым коле 3 адстойныя пуці, на другім — 2. На левых адстойных пуцях абодвух кольцаў ёсць назіральныя ямы, цяпер яны не выкарыстоўваюцца.

Па стане на студзень 2016 года ў Наваполацку дзейнічаюць два трамвайныя маршруты. Афіцыйна ў іх няма нумарацыі, аднак на некаторых вагонах можна ўбачыць шыльды з лічбай 1.

Дзеючыя маршруты № маршрута Дата адкрыцця Маршрут руху Даўжыня Зноскі 1 21 мая 1974 «Завод „Вымяральнік“» — Камсамольская вуліца — вуліца Блахіна — Прамысловая вуліца — Трамвайны парк — «„Нітрон“„ 9,1 км Д 3 чэрвеня 2004 “Завод „Вымяральнік“» — Камсамольская вуліца — Прамысловая вуліца — Трамвайны парк 4,6 км Працуе ў гадзіны «пік»

Рухомы састаў

Мадэлі і колькасць эксплуатаваных вагонаў Парк рухомага складу складаецца з наступнай колькасці вагонаў: 37 пасажырскіх (з іх 6 адхіленыя ад эксплуатацыі); 11 службовых Большасць рухомага складу — вагоны КТМ-5 і АКСМ-60102. Вагоны КТМ-5 былі вырабленыя ў 1973 і 1986 гадах, АКСМ-60102 былі вырабленыя ў 2004—2012 гадах. У 2011 годзе ў трамвайны парк прыбыў першы і адзіны ў Наваполацку вагон АКСМ-62103, а ў 2014 — эксперыментальны вагон АКСМ-802. Вагоны АКСМ былі вырабленыя на мінскім прадпрыемстве «Белкамунмаш», вагоны КТМ — на Усць-Катаўскім вагонабудаўнічым заводзе. Пэўнай афарбоўкі ў вагонаў няма, напрыклад, вагон АКСМ-802 афарбаваны ў казанскую афарбоўку, вагоны КТМ-5 наогул могуць быць афарбаваныя ў жоўты, сіні, блакітны, зялёны колеры, часам нават вагоны могуць быць двухколерныя. Лінейныя Мадэль Колькасць Гады выпуску Перыяд эксплуатацыі Зноскі КТМ-5 24 ед. 1973, лістапад 1986, 1992 (71-605А) з 1974 Працуюць па СМА АКСМ-60102 10 адз. 2004 — 2012з 2004 АКСМ-843 1 адз. жнівень 2011з 2011 АКСМ-802 1 ед. лістапад 2014з 2015 Эксперыментальны Службовыя Мадэль № вагона Год выпуску Зав. № Зноскі КТМ-5 007 1973 1652 Вышка КС ГС-4 ГС-4 1 1970-я Снегаачышчальнік ГС-4 ГС-4 2 1970-я 10 Снегаачышчальнік ГС-4 ГС-4 3 1970-я 20 Снегаачышчальнік ТК-28 ТК 28 1970-я 489 рэйкатранспарцёр

Сістэма многіх адзінак У Наваполацку эксплуатуецца некалькі вагонаў КТМ-5, якія працуюць па сістэме многіх адзінак. За дзень на лінію выпускаецца адзін-два трамвайныя цягнікі, якія працуюць па СМА. Усяго існуе 7 счэпак, счэпкі № 1, 3, 6, 11, 12 адмененыя праз спісанне аднаго з трамвайных вагонаў, які працуе па сістэме.

Перспектывы развіцця № Перспектыўная дата адкрыцця Маршрут руху Даўжыня Зноскі 1 пасля 2020 года Кальцо «Завод „Вымяральнік“» — Камсамольская вуліца — Заводскі праезд — Маладзёжная вуліца — кальцо «Падкасцельцы» 3,2 км Пад мостам Маладзёжнай вуліцы ў канцы 80-х быў высыпан пясок — гэта задзел пад трамвайны прыпынак. Зараз на гэтым месцы пабудавана аўтастаянка.

З’яўляецца перспектыўным варыянтам развіцця трамвайнай сістэмы, праект занесены ў генеральны план горада. 2 пасля 2025 года Кальцо «Падкасцельцы» — Маладзёжная вуліца — у Полацк

Спасылкі

Сайты

Афіцыйны сайт Старонка НТ КУП «Трамвайны парк» на сайце адміністрацыі Наваполацка

Схемы лініі Схема пуцявога развіцця Наваполацкага трамвая

Форумы і неафіцыйныя сайты Фатаграфіі рухомага складу і лініі трамвая Наваполацка, схемы лініі Трамвай Наваполацка

Трамвай у Наваполацку

Фотаздымкі Вагон АКСМ-802 № 061 Задзел пад трамвайны прыпынак на скрыжаванні Маладзёжнай вуліцы і Заводскага праезду (7 чэрвеня 2004 года) Вагон АКСМ-62103 № 059 Вагон ТК-28 Вагон ГС-4 № 1 Расклад руху трамваяў з аб’явай аб запуску трамвайнага маршруту № Д (7 чэрвеня 2004 года) Расклад руху трамваяў на прыпынку «Аўтавакзал» (19 мая 2012 года)

Катэгорыя:Транспарт Наваполацка Катэгорыя:З’явіліся ў 1974 годзе Катэгорыя:Трамвайныя сістэмы Беларусі Катэгорыя:1974 год у Беларусі