«Сапе́рнік» () — нямецкі мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Маркуса Ленца.
Сюжэт Схаванага ў мінівэне дзевяцігадовага Рамана перавозяць праз мяжу Украіны ў Германію. Там жыве яго мама Аксана. Але жыве не адна, а з 62-гадовым удаўцом, у якога нелегальна працуе сядзелкай. Так пачынаецца барацьба хлопчыка з незнаёмцам за ўвагу блізкага яму чалавека. Маці і дзіця зноў разлучаюцца, калі Аксана пачынае цяжка хварэць. Раман застаецца сам-насам са сваім сапернікам у загарадным доме, удалечыні ад цывілізацыі і ў поўнай залежнасці ад яго.
Акцёрскі склад Елізар Назаранка Уда Замель Марыя Бруні
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 3 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы Маркуса Ленца