У перыяд з 801 па 900 год адбылося 222 сонечныя зацьменні.
Адметныя зацьменні IX стагоддзя 5 мая 840: Існуе меркаванне, што сын Карла Вялікага, імператар Захаду Людовік Баварскі памёр неўзабаве пасля зацмення, нібыта перапалохаўшыся ад убачанага. Трое яго сыноў адразу распачалі барацьбу за прастол, што прывяло да падзелу імперыі на часткі, на аснове якіх пазней сфарміраваліся сучасныя дзяржавы Францыя, Германія і Італія.
Спіс зацьменняў IX стагоддзя Ніжэй прыведзена табліца, у якой пералічаны ўсе сонечныя зацьменні IX стагоддзя ў храналагічным парадку. Табліца змяшчае наступныя слупкі: Дата — дата зацьмення. Час — час максімальнай фазы зацьмення, гэта значыць момант максімальнага збліжэння восі конуса месяцавага ценю з цэнтрам Зямлі. Час максімальнай фазы прыводзіцца ў Зямным часе (TT). Сарас — серыя сонечных зацьменняў, да якіх адносіцца дадзенае зацьменне. Сонечныя зацьменні аднаго сараса паўтараюцца з перыядычнасцю раз у 18 гадоў 11 дзён і 8 гадзін. Тып — тып сонечнага зацьмення. Выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні: поўнае П , кольцападобнае К , гібрыднае Г , частковае Ч . Гама — параметр, які апісвае, наколькі цэнтральным з’яўляецца зацьменне. Гама роўная мінімальнай адлегласці ад восі конуса месяцавага ценю да цэнтра Зямлі падзеленай на экватарыяльны радыюс Зямлі. — доля вуглавога дыяметра Сонца, якая аказалася зацемнена. Каардынаты — геаграфічныя каардынаты пункта максімальнага зацьмення. Шырыня — шырыня месяцавага ценю ў кіламетрах.