Луцк () — горад ва Украіне, адміністрацыйны цэнтр Валынскай вобласці. Насельніцтва — 215 тыс. чал. (2022).

Гісторыя Першая пісьмовая згадка датуецца 1085 годам. Да сярэдзіны XII ст. ў складзе Кіеўскай Русі, пазней ва Уладзіміра-Валынскім (Галіцка-Валынскім) княстве. У 1240 разбураны мангола-татарамі. 3 сярэдзіны XIV ст. у складзе ВКЛ. У XIV — сярэдзіне XX ст. цэнтр Луцкай рымска-каталідкай епархіі, у якую ўваходзілі тэрыторыя Валыні і паўднёвай Беларусі (да канца XVIII ст.).

Важнай дыпламатычнай і гістарычнай падзеяй для тагачаснага Луцка, як аднаго з галоўных гарадоў ВКЛ, быў з’езд еўрапейскіх манархаў у 1429 годзе. У 1432 годзе горад атрымаў магдэбургскае права.

Паводле Люблінскай уніі (1569) у складзе Польшчы, цэнтр Валынскага ваяводства. Гараджане падтрымалі паўстанне Налівайкі (1594—1596).У 1706 разбураны шведамі.

3 1795 у складзе Расійскай Імперыі, з 1797 года — павятовы горад Валынскай губерні. У І сусветную вайну каля Луцка рускія войскі прарвалі аўстра-германскі фронт (1916).

У 1918 годзе акупіраваны войскамі Германіі, у 1919 — Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года — у Польшчы. У 1924—1937 гадах у горадзе дзейнічала Брыгада КАП «Валынь».

3 1939 года ў складзе УССР, цэнтр Валынскай вобласці.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва

1979 год — 141 тыс. чал. 1989 год — 198 тыс. чал. 2001 год — 207 тыс. чал. 2010 год — 214 тыс. чал. 2015 год — 217 тыс. чал. 2022 год — 215 тыс. чал

Станам на 2024 год, агулам на тэрыторыі Луцка стала жыве 97 042 мужчыны (44.7 %) і 120 055 жанчын (55.3 %).

Моўны склад +Насельніцтва па роднай мове (2023)украінская моваруская моваiншыя мовы98 %1 %1 %

Фізіка-геаграфічная характарыстыка Клімат Луцка ўмерана кантынентальны, з мяккай зімой і цёплым летам. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае + 7,4 °C, самая нізкая яна ў студзені (-4,9 °C), найбольшая — у ліпені (+18,0 °C).

У сярэднім за год у Луцку выпадае 560 мм атмасферных ападкаў, найменш — у сакавіку, найбольшая — у ліпені. У сярэднім за год у горадзе назіраецца 148 дзён з ападкамі; менш за ўсё іх (10) у жніўні, больш за ўсё (16) — у снежні. Штогод у Луцку ўтвараецца снежнае покрыва, аднак яго вышыня нязначная. Адносная вільготнасць паветра ў сярэднім за год складае 78 %, найменшая яна ў траўні (64 %), найбольшая — у снежні (89 %). Найменшая воблачнасць назіраецца ў жніўні, найбольшая — у снежні.

Эканоміка Луцк ёсць важным цэнтрам прамысловасці. У раёне размешчаны заводы па вытворчасці аўтамабіляў, абутку, падшыпнікаў, мэблі, станкоў і электронікі, а таксама ткацкія заводы, сталеліцейныя заводы і хімічны завод.

Сярод іх самымі вялікімі з’яўляюцца:

АТ «ВГП» — вытворчасць санітарна-гігіенічных вырабаў. ЛуАЗ — аўтамабільны завод, які ўваходзіць у групу «Багдан». SKF — вытворчасць падшыпнікаў, ушчыльненняў, сістэм змазкі і змазачных сістэм, прадуктаў для тэхнічнага абслугоўвання, мехатроніка, сілавых трансмісій і спадарожных паслуг па ўсім свеце. Modern-Expo Group — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і пастаўшчыкоў абсталявання (металічныя стэлажы, высокія стэлажныя сістэмы, касы, абсталяванне для грамадскага харчавання, халадзільнае абсталяванне, POS-абсталяванне і сістэмы навядзення) для рознічнага гандлю і складскога выкарыстання ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Таксама Луцк з’яўляецца сталіцай вэб-распрацоўкі на Drupal.

Транспарт

Па горадзе курсуюць маршрутныя таксі і тралейбусы.

Праз Луцк праходзяць некаторыя нацыянальныя і міжнародныя аўтадарогі, ёсць міжгародняя сувязь з Масквой, Кіевам, Львовам і іншымі вялікімі гарадамі.

У горадзе размяшчаецца найбуйнейшая ў Валынскай вобласці пасля Ковеля чыгуначная станцыя.

Навука і адукацыя

Вышэйшыя навучальныя ўстановы Луцка: Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі Луцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Валынскі інстытут эканомікі і менеджменту Адкрыты міжнародны ўніверсітэт развіцця чалавека «Украіна» (луцкі інстытут) Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам (луцкі філіял)

Навучальныя ўстановы Луцка прафесійна-тэхнічнай адукацыі: Валынскі каледж Нацыянальнага ўніверсітэта харчовых тэхналогій Валынскі каледж культуры і мастацтваў імя Ігара Стравінскага Каледж тэхналогій, бізнесу і права Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі Луцкі педагагічны каледж Луцкі медыцынскі каледж

Культура

У Луцку дзейнічаюць наступныя тэатры:

Валынскі акадэмічны абласны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Т. Р. Шаўчэнкі Валынскі акадэмічны абласны тэатр лялек Валынская абласная філармонія

Таксама ў горадзе працуюць: Валынскі краязнаўчы музей Музей Валынскай іконы Валынскі рэгіянальны музей украінскага войска і ваеннай тэхнікі Аптэка-музей Луцкі мастацкі музей Музей археалогіі Валынскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі Музей сучаснага ўкраінскага мастацтва Корсакаў

З 1994 годзе ў Луцку праводзіцца Міжнародны фестываль «Палескае лета з фальклорам» (). Фестываль закліканы спрыяць выхаванню эстэтычнага густу і павагі да народных традыцый у дзяцей і моладзі. За пятнаццаць гадоў існавання фестывалю ў ім прынялі ўдзел 7836 удзельнікаў, у тым ліку 99 замежных калектываў з 47 краін свету і 102 калектывы з Украіны.

Спорт

Самым папулярным камандным відам спорту сярод гараджан з’яўляюцца футбол. Мясцовая каманда называецца ФК «Валынь» (), які быў заснаваны ў 1960 годзе. У горадзе размешчана некалькі стадыёнаў («Авангард», «Верэсневе», «Падшыпнік» і інш.), функцыянуе вялікая колькасць клубаў і секцый, штогод праводзяцца розныя спаборніцтвы.

У чэрвені 2012 года ў Луцку прайшоў чэмпіянат Еўропы па сумо.

Гарады-пабрацімы

Славутасці

Луцкі замак, XIII—XIV стст. абарончае збудаванне, сімвал горада. У адной з веж размешчаны музей званоў. На тэрыторыі замка музей старажытнай кнігі, карцінная галерэя, раскопкі Кафедральнай царквы Іаана Багаслова (вул. Кафедральная, 1).

Пакроўская царква, адзін з найбольш старажытных храмаў, пабудаваны ў XIII—XV ст. князем Вітаўтам. Царква рэканструявана ў 1873-76 гг. у царкве да 1962 г. знаходзілася старажытная ікона Валынскай Маці Божай (вул. Даніла Галіцкага, 12).

Свята-Траецкі кафедральны сабор, 1752—1755 гг. першапачаткова быў каталіцкім кляштарам бернардзінцаў. Перабудаваны ў сабор у 1877—1879 гг., праект архітэктара Паўла Гіжыцкага.(пл. Тэатральная).

Кляштар дамініканцаў, 1390 г., спачатку драўляны, у XVIII ст. перабудаваны ў камені. У 1847 г. зачынены расійскімі ўладамі. Цяпер тут працуе Валынская духоўная семінарыя УПЦ МП (вул. Драгаманава).

Крыжаўзвіжанская царква, 1619 г. — ранні ўзор перабудовы драўлянага збудавання ў каменнае. У 1702 г. у царкоўным падзямеллі пахаваны паэт Браткоўскі (вул. Данііла Галіцкага, 2).

Кафедральны сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла, 1639 г., першапачаткова храм будаваўся як езуіцкі касцёл пры манастыры. Пасля пажару кафедральнага касцёла ў 1781 г. сюды пераносіцца кафедра каталіцкага біскупа. Цяпер гэта дзеючы рымска-каталіцкі кафедральны сабор Луцкай дыяцэзіі (вул. Кафедральная, 6).

Дом архітэктара Галаваня — архітэктурны помнік, які размешчаны на тэрыторыі гісторыка-культурнага запаведніка «Стары Луцк» на беразе Стыры (вул. Кафедральная).

Дом-музей памяці Лесі Украінкі — менавіта ў гэтым доме з 1890 па 1891 год жыла вядомая валынская і ўкраінская паэтка (вул. Драгаманава, 23).

Дом-вулей — самы доўгі ў свеце жылы дом, яго даўжыня складае каля 2775 метраў (33 мікрараён, праспект Саборнасці і вул. Моладзі).

Дом Пятра I — жылы дом у якім спыняўся маскоўскі цар Пётр I падчас візіту ў Луцк у 1709 годзе. Рэдкі ўзор каменнага жылога дома, які паўтарае планіроўку народнага жытла — «хаты на дзве паловы» (вул. Лесі Украінкі, 2).

Вядомыя асобы

Любарт — валынскі князь Ларыса Аляксеева — беларуская оперная спявачка

Анатоль Цімашчук — украінскі футбаліст Лявонцій Леанідавіч Бражэўскі (нар. 1963) — беларускі архітэктар.

Крыніцы

Літаратура

Терський С. В. Лучеськ X—XV ст. — Львів, 2006.— 252 с.

Спасылкі Турыстычны сайт Луцка Афіцыйны сайт Луцка Гарадскі даведнік і анлайн карта Луцка

Катэгорыя:Гарады Валынскай вобласці