Іван Раманавіч Перагуд (1911, в. Дубнякі Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 2009) — беларускі паэт.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся у 1911 годзе ў вёсцы Дубняках Гомельскай вобласці ў сям’і Рамана Пятровіча і Анастасіі Самуйлаўны Перагуд, Іван — найстарэйшы сярод пяці дзяцей — Лізаветы, Міхаіла, Анастасіі, Мікалая. Паэтавага бацьку арыштавалі за тое, што нехта заявіў, што ён чытае Біблію.

Сам Іван вельмі любіў у юнацтве матэматыку. Давялося папрацаваць яму і ў рыбгасе, і на бетонным заводзе да вайны, вучыўся ў тапаграфічнай школе, вельмі любіў у Мінску хадзіць у кіно, тэатры, паступіў на курсы камсамольскіх журналістаў пры рэдакцыі газеты «Чырвонай змены». Прайшоў Вялікую Айчынную вайну.

У апошнія гады жыцця меў праблемы са зрокам. Памёр у 2009 годзе.

Творчасць Іван Раманавіч, колішні муляр былога камбіната будматэрыялаў, меў паэтычны дар. З’яўляецца аўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў. Вершы Івана Раманавіча лёгка кладуцца на музыку. Гэтыя песні спявае Клімавіцкі народны хор. Некаторыя з іх уключаныя ў рэпертуар рэспубліканскага хору і змешчаныя ў зборніку «Найбольш папулярныя мелодыі народа Беларусі».

Неаднаразова творы паэта друкаваліся на старонках рэспубліканскіх, абласных перыядычных выданняў. Асабліва часта вершы Івана Перагуда можна было спаткаць у «Роднай ніве».

Творы Хараство: [ Вершы]. — Магілёў, 1996. — 34 с. За усіх, хто шчыруе: [ Верш ] // Родная ніва. — 2000. — 2 жніўня.- С.3. Зберажыце зямлю: [ Верш ] // Родная ніва. -1999. -22 верасня. -С. 4. Космас:[ Верш ] // Родная ніва. — 1998. — 11 красавіка. — С.2. Мая святыня; Крынічанька; Рэха; Спрут; Мая малітва; Край сяла: [ Вершы] // Родная ніва. — 2001. — 17 кастрычніка. — С.3. Наша роднае жніво; Не гаруйце:[ Вершы] // Родная ніва. — 1999. — 22 верасня. — С. 4. Самотны верш // Родная ніва. — 2000. — 23 жніўня. — С. 3. Успомні: [ Верш ] // Родная ніва. — 2000. — 7 сакавіка. -С.4. Эх, дзяўчына, эх маліна: [ Верш ] // Родная ніва. — 2000. -15 сакавіка. — С. 3.

Спасылкі Перагуд Iван Раманавiч

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1911 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Памерлі ў 2009 годзе Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі