Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Асташонак (,  — , ) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.

Біяграфія Скончыў у 1976 годзе перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Працаваў перакладчыкам у Алжыры, інспектарам дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі, выкладчыкам французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, выхавальнікам у тэхнічным вучылішчы будаўнікоў, рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Упраўлення тэатраў і музычных устаноў Міністэрства культуры БССР, рэдактарам у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі, старшым рэдактарам часопіса «Крыніца». Член СП БССР (з 1986).

Памёр у Кіеве 7 верасня 2004 г., пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Творчасць Творы «Фарбы душы»: проза (1989); «Іскры ўначы»: п'еса (пастаўлена ў 1982, апублікавана ў 1986); «Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі»: п'еса (пастаўлена ў 1984, апублікавана ў 1985) «Жоўты колер белага снегу»: апавяданні, эсэ (Мінск, 2005) — пасмяротнае выданне

Сцэнарыі сцэнарый фільма «Камедыянт» (1987), сцэнарый фільма «Сон» (кароткаметражны паводле ўласнага апавядання «Чарга», 1989; прыз Саюза кінематаграфістаў СССР на XIII Усесаюзным фестывалі тэлевізійных фільмаў, 1989; першае месца ў конкурсе ў рамках Тыдня міжнароднага кіно ў Тэруэлі, 1989, Іспанія).

Пераклады Жорж Сіменон «Порт туманоў» («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988) П’ер Буль «Планета малпаў» («Замежная фантастыка», 1990), С.Палякова «Улюбёнец публікі» п'еса (пастаўлена ў 1985), В.Мярэжкі «Жаночы стол у паляўнічай зале» п'еса (пастаўлена ў 1988), А.Нікалаі «Матылёчак, матылёчак…» п'еса (пастаўлена ў 1988), Веркор «Маўчанне мора» («Далягляды», 1987), Жорж Сіменон «Пад страхам смерці» (часопіс «Беларусь», 1988), Жорж Сіменон «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» («Далягляды», 1989)

Сумесна з В. Грыгалюнасам пераклаў з літоўскай мовы асобныя апавяданні Б. Радзявічуса, М. Слуцкіса, С. Шальцяніса.

Літаратура Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ