Пангаліны, або яшчары (Pholidota) — атрад плацэнтарных сысуноў, прадстаўнікі якога насяляюць трапічныя раёны Азіі і Афрыкі, усюды іх папуляцыя не вельмі вялікая.
Назва Лічыцца, што слова «пангалін» паходзіць ад малайскага «той, хто зварочваецца» — і гэта тое, чым яны адметныя. Пангалін зварочваецца клубком падчас сну або для аховыnn.bydw.com.
Апісанне Даўжыня цела 30–88 см, хваста 35–80 см, маса 4,5–27,2 кг. Самцы амаль удвая буйнейшыя за самак.
Вонкавы выгляд нехарактэрны для сысуноў: выцягнутае цела, галава і длўгі ўчэпісты хвост пакрытыя буйнай шчыльнай рагавой луской, у асноўным трохвугольнай формы, якая пакрываючы ўсё цела ўтварае падабенства брані. У азіяцкіх відаў пры аснове лускі ёсць кароткія шчацінкападобныя валасы. Луска мацуецца да скуры асновай і свабодна налягае адна на адну.
Галава завостраная, вочы невялікія, вушныя ракавіны адсутнічаюць, рот маленькі, размешчаны з ніжняга боку. Доўгі (да 40 см) тонкі язык служыць для лоўлі насякомых. У пангалінаў адсутнічаюць зубы, зубныя норкі былі выяўлены толькі ў эмбрыёнаў.
Афарбоўка лускі ад цёмна-карычневай да бледна-аліўкавай. На пазбаўленых лускі месцах (падбародак, шчокі, бакі, бруха, унутраныя часткі канцавін) валасяное покрыва белаватага, карычневага або чарнавата-бурага колеру. Канцавіны пяціпальцыя, узброены доўгімі магутнымі кіпцюрамі.
Пашырэнне Пашыраны ў Афрыцы (на поўдзень ад Сахары да ПАР), у Паўднёва-Усходняй Азіі (ад Індыі і Шры-Ланкі і Паўднёва-Усходняга Кітая да астравоў Ява, Суматра, Балі, Калімантан і інш.). Пангаліны засяляюць адкрытыя ці лясістыя раўніны. Некаторыя віды жывуць на зямлі, іншыя аддаюць перавагу жыццю на дрэвах.
Асаблівасці біялогіі Актыўныя галоўным чынам уначы. Кормяцца насякомымі, часцей мурашкамі і тэрмітамі, іншымі беспазваночнымі. Наземныя віды дзень праводзяць в норах, дзе ўладкоўваюць гнездавую камеру (да 2 м у дыяметры), дрэўныя — у дуплах. Трымаюцца паасобку. Самец меціць тэрыторыю.
Самка нараджае звычайна адно дзіця (радзей двух ці трох). У нованароджаных скура пакрыта мяккай луской, якая становіцца цвёрдай праз некалькі сутак пасля нараджэння. З самкай дзіцяняты трымаюцца 2 гады, да дасягнення палавой спеласці.
Класіфікацыя Атрад уключае адно аднайменнае сямейства (пангалінавых), якое ў сваю чаргу ўключае адзін род Manis з сям’ю відамі: Manis crassicaudata Manis javanica Manis pentadactyla Manis gigantea Manis temmincki
Manis tetradactyla
Промысел Пангаліны вельмі папулярныя сярод браканьераў у Азіі; у Кітаі ёсць законы, якія абмяжоўваюць іх адлоў. Кітайскія СМІ параўноўваюць кошт лускі пангаліна на чорным рынку з коштам срэбра. Высокія цэны на луску пангаліна звязаны з яе папулярнасцю ў кітайскай народнай медыцыне. Лячыць лускай пангаліна прапануюць мноства захворванняў: ад астмы да артрыту. Мяса пангаліян таксама высока цэніцца, у Кітаі і В’етнаме яно лічыцца далікатэсамnashaniva.by.
Зноскі
Спасылкі Pangolin: Wildlife summary from the African Wildlife Foundation A photograph of a pangolin
Катэгорыя:Атрады млекакормячых