Масавае забойства ў Сангмі () — ваеннае злачынства часоў В’етнамскай вайны, здзейсненае салдатамі Арміі ЗША 16 сакавіка 1968 года ў вясковай абшчыне Сангмі (акруга Санцінь, правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнаме). Вайскоўцы напалі на цывільнае насельніцтва вёсак Мілай, Біньтэй, Цалуй, Такунг і Мікхэ (Міхэ), знішчыўшы сотні мірных жыхароў. Асноўная частка байцоў не ўдзельнічала ў расстрэлах, экіпаж аднаго з верталётаў паведаміў кіраўніцтву аб забойствах, і камандаванне спыніла разню.
Злачынства выклікала абурэнне сусветнай грамадскасці і стала адной з самых вядомых і сімвалічных падзей вайны ў В’етнаме. Толькі адзін вайсковец быў прызнаны амерыканскім судом вінаватым, але правёўшы тры з паловай гады пад дамашнім арыштам, памілаваны.
Найменні У літаратуры апісваныя падзеі сустракаюцца пад назвамі масавае забойства ў Сангмі (, ) і масавае забойства ў Мілай (, )"Commemorating victims of Son My massacre " VOV News, 13 March 2012.. У В’етнаме і краінах сацыялістычнага лагера замацавалася найменне па сельскай абшчыне Сангмі, паколькі падчас трагедыі пацярпела некалькі населеных пунктаў з яе складу. Аднак у ЗША больш распаўсюджана назва па адной з вёсак — Мілай-4, дзе загінула больш за ўсё чалавек. У амерыканскіх крыніцах можа сустракацца і тэрмін «Пінквіль» (), пад якім меўся на ўвазе ўвесь раён абшчыныMy Lai – Letters , due to the reddish-pink color used on military maps to denote a more densely populated area. 11th Light Infantry Brigade Veterans Association website.. Адпаведна сам інцыдэнт — разня ў Пінквілі ()Frontline (PBS): Remember My Lai Originally Broadcast 23 May 1989..
Перадгісторыя Падчас вайны ў В’етнаме Узброеныя Сілы ЗША сутыкнуліся з моцным процідзеяннем з боку партызан НФВПВ, якіх падтрымлівала мясцовае насельніцтва. Салдаты маральна стаміліся ад партызанскіх нападаў, якія маглі адбыцца ў любым месцы і ў любы час, прычым атакі былі нават з боку звычайных жыхароў. Сяляне не толькі хавалі ў сябе партызан, але часам самі служылі ў НФВПВ, паралельна ведучы грамадзянскае жыццё. Амерыканскае камандаванне разглядала кожную паўднёвав’етнамскую вёску як апорны пункт праціўніка і пачало выкарыстоўваць тактыку выпаленай зямлі. Падчас Тэцкага наступлення са студзеня па люты 1968 года ваенныя акцыі ў правінцыі Куангнгай здзяйсняў 48-ы батальён НФВПВ. Сілы саюзнікаў у гэтым раёне, пасля сыходу адсюль паўднёвакарэйскіх войскаў, прадстаўляла аператыўная група «Баркер» (TF Barker, падраздзяленне 11-й лёгкай пяхотнай брыгады 23-й пяхотнай дывізіі «Амерыкал»). Брыгада была перакінута ў В’етнам у канцы 1967 года. Аператыўная група «Баркер» уяўляла сабой зводны батальён, у склад якога ўваходзіла па роце кожнага з трох батальёнаў 11-й брыгады. Камандаваў сіламі падпалкоўнік Фрэнк Баркер.
Да канца 1967 года ў правінцыі Куангнгай амерыканскія вайскоўцы для пазбаўлення партызан харчовай базы знішчылі большасць дамбаў, з дапамогай якіх мясцовыя жыхары вырошчвалі рыс, дзелячыся часткай з В’етконгамДве трагедии // Washington Profile, 15 июня 2006.
У сярэдзіне сакавіка 1968 г. камандаванне аператыўнай групы «Баркер» атрымала разведінфармацыю, што ў вясковай абшчыне Сангмі размяшчаюцца штаб і некаторыя падраздзяленні 48-га батальёна НФВПВ. Абшчына знаходзілася амаль у цэнтры В’етнама непадалёк ад Нацыянальнай шашы №1, якая злучае Ханой і Сайгон. Была спланавана аперацыя па знішчэнні штаба. Вылазцы надавалася вялікае значэнне, так як 48-ы батальён дагэтуль пазбягаў прамога бою з амерыканскімі часцямі. Паводле задумы камандавання, рота С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка пад камандаваннем капітана Эрнэста Медына павінна была высадзіцца з верталётаў на захад ад абшчыны, другая рота — блакаваць раён з поўначы, а трэцяя — у выпадку неабходнасці ўзмацніць роту C, альбо высадзіцца ў іншым месцы. Да гэтага моманту рота C займалася толькі патруляваннем і арганізацыяй засад, падчас чаго панесла страты ад пастак і мін. 14 сакавіка рота страціла штаб-сяржанта Джорджа Кокса. На памінальнай службе па ім капітан Медына сказаў прамову, сэнс якой зводзіўся да неабходнасці адпомсціць ворагуMỹ Lai: A Question of Orders , Time, 25 January 1971.Summary Report: The Son My Village IncidentSignificantly, he gave no instructions about segregating and safeguarding non-combatants. My Lai: An American Tragedy by William George Eckhardt .
Перад аперацыяй салдаты былі праінструктаваны, што населены пункт заняты праціўнікам, гатовым аказаць лютае супраціўленне, а прысутнасці мірнага насельніцтва не чакаецца. Мясцовыя жыхары раніцай нібыта адпраўляюцца на рынак, таму абшчына будзе пустаяPeers Report: The Omissions and Commissions Of CPT Ernest L. Medina, law.umkc.edu; accessed 24 February 2018.. Для салдат роты C гэты рэйд павінен быў стаць першым сур’ёзным боем і магчымасцю адпомсціць за загінулых таварышаў. Медына таксама распарадзіўся спаліць усе пабудовы, забіць жывёлу і знішчыць пасевы для прадухілення выкарыстання ўсяго гэтага партызанаміSmith, Karen D., American soldiers testify in Mỹ Lai court martial , Amarillo Globe-News, 6 December 2000..
Ход падзей Забойствы
Аперацыя пачалася раніцай 16 сакавіка 1968 года, прыкладна ў 7:30. У 7:50, пасля пяціхвіліннага падрыхтоўчага артылерыйскага абстрэлу, рота С была высаджана з верталётаў каля Мілай. Як аказалася, у вёсцы не было ніводнага салдата праціўніка. Жыхарка Сангмі Ха Тхі Куй праз шмат гадоў пасля падзей сцвярджала, што ў абшчыне на той момант не было сталых мужчын, а толькі жанчыны, дзеці і старыя. Аднак амерыканцы разлічвалі ўступіць тут у бой з 48-м батальёнам НФВПВ.
Хоць байцы не былі абстраляны пасля прызямлення, яны ўсё яшчэ падазравалі, што пад зямлёй ці ў хатах хаваліся партызаны. Вайскоўцы адкрылі агонь па жыхарах вёскі на рысавых палях. Хутка з паднятых у паветра верталётаў выявілі чатырох узброеных мужчын, якіх бортстралкі агнём з кулямётаў знішчылі. Наземныя сілы ўспрынялі гэта як пацвярджэнне варожай прысутнасці ў Сангмі і прыступілі да рашучых дзеянняўCompany C: Actions on 16 and 17 March 1968 , The Peers Report.. Першы ўзвод атакаваў паўднёвую частку абшчыны, другі — паўночную частку, а трэці спачатку ўзяў пад ахову пункт высадкі, а затым прайшоўся па Мілай.
У населеных пунктах салдаты пачалі закідваць хаты гранатамі і расстрэльваць жыхароў з аўтаматычнай зброі. Многіх перад забойствам катавалі, а жанчын гвалціліMurder in the name of war — My Lai // BBC. 20 July 1998.. З некаторых трупаў здымалі скальпы, адной з цяжарных жанчын распаролі жывотОлег Назаров. «В ЭТОЙ ДЕРЕВНЕ НИКТО НЕ ЗАСЛУЖИВАЛ ПОЩАДЫ» // Журнал «Историк», 12 марта 2018. Як успамінала мясцовыя жыхарка Чыёнг Тхі Лэ, спачатку амерыканцы вывелі частку людзей з дамоў і адправілі да прыдарожнай канавы, сабраўшы ў ёй больш за сто чалавек. Сялян паставілі на калені і пачалі страляць у іх з кулямёта. З сям’і Лэ ў адзінаццаць чалавек засталіся ў жывых толькі яна сама і яе малодшае дзіця. Зверху на іх упалі яшчэ тры трупы, дзякуючы гэтаму Лэ з дзіцём выжылі. Праз некаторы час вайскоўцы знайшлі групу з пяцідзесяці чалавек, якія хаваліся ў яме ў далёкім канцы вёскі. Знойдзеных жыхароў па загадзе камандзіра першага ўзвода лейтэнанта Уільяма Кэлі расстралялі. Пазней былі знішчаны каля ста палонных сялян, схопленых салдатамі падчас рэйду. Тое ж самае было зроблена ў суседняй вёсцы БіньтэйУильям Келли: Трагедия СонгмиВладимир Война. Узор, вплетённый в историюБейдлер Ф. Призрак Келли .
Каля 9:20 другі ўзвод атрымаў загад спыніць аперацыю, але першы ўзвод працягваў здзяйсняць напады прыкладна да 10:30, да гэтага часу ён завяршыў абыход Сангмі.
Рота B («Брава») 4-га батальёна 3-га пяхотнага палка паміж 8:15 і 8:30 высадзілася з другога боку Сангмі. Перад дэсантаваннем быў праведзены артылерыйскі абстрэл. У час прасоўвання падраздзяленне страціла аднаго чалавека забітым і сем параненымі ад мін або пастак. Першы ўзвод рушыў на ўсход асобна ад астатняй часткі роты. Перайшоўшы мост праз раку Сангмі-Кхэ ён падышоў да ўскраіны Мікхэ, ведучы агонь па ўсім, каго сустрэлі байцы, і закідваючы выяўленыя хованкі гранатамі.
У расстрэлах прынялі ўдзел далёка не ўсе вайскоўцы. Многія засталіся ў баку, а радавы Картэр стрэліў сабе ў нагу, каб яго эвакуіравалі санітары. Усяго з роты С, дзе было каля ста амерыканскіх салдат, у забойствах удзельнічалі трыццацьMy Lai Massacre. У роце B расправы здзяйснялі дзесяць чалавек.
Умяшанне Пакуль у вёсках праходзілі расправы, назіральны верталёт Hiller OH-23 Raven уорэнт-афіцэра Х’ю Томпсана атрымаў заданне вылецець да Сангмі і дапамагчы пехацінцам у пошуку і ліквідацыі в’етконгаўцаўAngers, Trent (2014). The Forgotten Hero of My Lai: The Hugh Thompson Story (Rev ed.). Acadian House. ISBN 978-0925417909.. У машыне з ім былі бортстралок Лоўрэнс Колберн і бортінжынер Глен Андрэота. Члены экіпажа, пралятаючы міма абшчыны, убачылі трупы сялян і вырашылі прызямліцца, каб высвятліць сітуацыю. Дзесьці пасля 9-ці гадзін раніцы Томпсан знайшоў лейтэнанта Кэлі і спытаў, што тут адбываецца. Аднак ён адшыў верталётчыка, папрасіўшы не ўмешвацца. Пакуль пілот размаўляў з афіцэрам, падпарадкаваны Кэлі сяржант Дэвід Мітчэл расстраляў у ірыгацыйнай канаве групу сялян. Каманда OH-23 была шакавана, але вымушана вярнулася ў паветра.
Неўзабаве яны заўважылі групу сялян, якія ўцякалі ад 2-га ўзвода пад камандаваннем Стывена Брукса. Пасадзіўшы верталёт паміж салдатамі і цывільнымі, што паспелі схавацца ў самаробным бамбасховішчы, Томпсан загадаў экіпажу ўзяць на прыцэл пяхотнікаў і, калі яны паспрабуюць нашкодзіць, адкрыць агонь. Томпсан сказаў Бруксу, што хоча вызваліць в’етнамцаў з бамбасховішча, папрасіўшы астудзіць запал падапечных. Узводны пажартаваў, што можна дастаць сялян з дапамогай ручной гранаты, але не пайшоў супраць верталётчыка, бо той быў старэйшы па званні. Удалося эвакуаваць адзінаццаць в’етнамцаў з бункера, яшчэ адно дзіця было падабрана ў арашальнай канаве, дзе ляжалі мёртвыя.
Каля 11-ці гадзін, вярнуўшыся з вылету, байцы далажылі аб разні начальству. Інфармацыя дасягнула камандуючага брыгады падпалкоўніка Баркера, які пачаў высвятляць, што адбываецца ў Сангмі. У выніку капітан Медына аддаў загад аб спыненні аперацыі, а камандаванне 23-й пяхотнай дывізіі адмяніла запланаваныя аперацыі групоўкі «Баркер» у іншых вёсках у гэтым раёне.
Ключавыя фігуры
Ахвяры Дакладная колькасць ахвяр грамадзянскага насельніцтва ў Сангмі невядома. Называюцца лічбы ў межах ад 200 да 550 чалавек, у савецкіх крыніцах згадвалі 567 забітых. Паводле афіцыйных амерыканскіх даных, колькасць ахвяр склала 347 чалавек. Усталяваны ў вёсцы мемарыял пералічвае імёны 504 загінулых ва ўзросце ад аднаго да васмідзесяці двух гадоў, у тым ліку 173 дзіцяці (па іншых звестках загінула 210 непаўналетніх: 50 — да трох гадоў, 69 — ад чатырох да сямі гадоў, 91 — ад васьмі да дванаццаці гадоў), 182 жанчыны (сярод іх 17 цяжарных), 60 мужчын старэйшых за 60 гадоў, 89 мужчын малодшых за 60 гадоў. Акрамя таго, у ходзе падзей 16-га сакавіка загінуў адзін амерыканскі вайсковец і па меншай меры два партызаны НФВПВ (іх целы і зброя былі выяўлены на поўнач ад вёскі Мілай). Паводле следства, першы ўзвод роты C вывеў і расстраляў дзве групы грамадзянскіх асоб па 70—80 і 20—50 чалавек. Байцы другога ўзвода забілі не менш за 60—70 жыхароў. За трэцім узводам лічыцца забойства групы з 7—12 жанчын і дзяцей. Вайскоўцы роты B усяго забілі каля 90 чалавек.
Наступствы Расследаванне і суд