Лясны тхор, чорны тхор, тхор — у крыніцы пад назвай , звычайны тхор, еўрапейскі тхор, дзікі тхор (Mustela putorius) — від драпежных жывёл з сямейства куніцавых.

Апісанне

Тулава выцягнутае і гнуткае. Сталыя асобіны важаць ад 1 да 1,7 кг, у даўжыню дасягаюць 36—48 см, хвост 15—17 см. Маюць чорна-бурую афарбоўку, аднак некаторыя часткі цела амаль чорныя. Галава мае кантрасны малюнак.

Пашырэнне

Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі, сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы. Жывуць ў невялікіх лясных масівах, напрыклад парках, гаях і інш., таксама жывуць каля вадаёмаў. Вядуць аселы лад жыцця і прывязваюцца да вызначанага месца рассялення.

Гл. таксама Норка еўрапейская

Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Жывёлы на марках