Ніка Ракіціна (сапраўднае імя — Людміла Багданава; , ) — рускамоўная пісьменніца Беларусі.

Біяграфія Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (1980) па спецыяльнасці — беларуская i руская мовы i літаратура. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў сярэдніх школах Гомеля, вучылася ў аспірантуры Iнстытута літаратуры Акадэміi навук Беларусі, у метадычным кабінеце пры гарадскім аддзеле адукацыі. Цяпер, ужо 15 гадоў, працуе ў гомельскім абласным Палацы творчасці дзяцей i моладзі, кіраўніком літаратурнага аб'яднання НЛА (Незвычайнае Літаратурнае Аб'яднанне).

Піша вершы, аддае перавагу фантастыцы. Аўтар паэтычнага зборніка, больш як 60 публікацый, у тым ліку вершаў, апавяданняў.

Першы грамадзянін Беларусі, які ўдастоены самай прэстыжнай прэміi Еўрапейскага саюза навуковай фантастыкі (2008).

Бібліяграфія Ракитина Ника. «Ворота в сказку». Сборник стихов. — 1998. Ракіціна Ніка. «Ганітва». — Рыга.: «Снежны ком», 2008.

у часопісах, анталогіях і зборніках «Рыбка» // Антологія «Аэлита. Новая волна». — Екатеринбург: У-Фактория, 2004. «Рован» // Киев: часопіс «Реальность фантастики», № 10/2004. «Мое королевство» // Антологія «Аэлита. Новая волна / 002». — Екатеринбург: У-Фактория, 2005. «Наўе» // Мн.: часопіс «Маладосць», № 3/2006. «Служба безопасности библиотеки» // Антологія «Хранители миров». — Екатеринбург: Банк культурной информации, 2007. — 192 с. «Навь» // Антологія «Славянское фэнтези». — М.: Азбука-классика, 2008. «Чем пахнет луна» // Антологія «Лунный пёс». — М.: Азбука-классика, 2008. «Сразить дракона» // М.: часопіс «Мир фантастики», № 8/2008. «Почти его дом» // Киев: часопіс «Реальность фантастики», № 12/2008. «Берегите лес от пожара» // М.: часопіс Полдень, ХХI век, № 9/2009. «Жанры как они есть» // Антологія «Аэлита/005». — Екатеринбург: Уральский следопыт, 2009.

Узгадкі ў прэсе http://21.by/papers?id=69310 http://www.eurocon2008.ru/

Творы ў Сеціве http://www.fantlab.ru/autor4066 http://zhurnal.lib.ru/r/rakitina_n_d/

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі