37-я Ельская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная 1 ліпеня 1943 года на базе Ельскага атрада, арганізаванага ў лютым 1943 года, пры фарміраванні брыгады быў разбуйнены на чатыры атрады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ельскага, Лельчыцкага, Тураўскага, Мазырскага і іншых раёнаў. 21 лістапада, 19 снежня 1943 года, 11 студзеня 1944 года брыгада (755 партызан, чатыры атрады), паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад партызанскі атрад «Бальшавік»; партызанскі атрад імя В. І. Чапаева; партызанскі атрад «За Радзіму»; партызанскі атрад «Смерць фашызму».

Камандаванне Камандзір Антон Сцяпанавіч Мішчанка

Камісар Яроній Аляксеевіч Татараў; Іван Паўлавіч Пастухоў

Начальнік штаба Сцяпан Іванавіч Міксюк

Гісторыя Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунках, шашэйных і грунтавых дарогах. Найбольш значнымі з іх былі засадныя баі 12 жніўня, 14 лістапада 1942 года, 30 сакавіка 1943 года на дарогах Скароднае — Валаўская Рудня, Оўруч — Ельск. Некалькі баёў правялі разам з украінскімі партызанскімі атрадамі злучэння С. А. Каўпака, у тым ліку бой у снежні 1942 года каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна. У верасні 1943 года партызаны ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Багуцічы — Ельск. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі за вызваленне гарадскога пасёлка Ельск (Ельская аперацыя).

Памяць У 1970 годзе ў вёсцы Зашыр’е Ельскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі 37-я Ельская бригада

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Гісторыя Ельскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Мазырскага раёна