І́гар Мікала́евіч Крывушэ́нка (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У 2017—2019 гадах — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ.

Гульнявая кар’ера Выхаванец футбольнай школы СДЮШАР-5 (Мінск). Першы трэнер — Міхаіл Мустыгін. Гуляў за юнацкую зборную СССР. Выступаў за дубль мінскага «Дынама» (1980—1984), гродзенскі «Хімік» (1985—1987), фрунзенскую «Алгу» (1988), акцюбінскі «Акцюбінец» (1989), алданскі «Металург» (1990—1993), якуцкае «Дынама» (1994—1995, ігрок-трэнер), «Селенгу» Улан-Удэ (1996), магілёўскае «Тарпеда-Кадзіна» (1997).

Трэнерская кар’ера Працаваў трэнерам «Тарпеда-Кадзіна» (1998), трэнерам фарм-клуба «Змена-БАТЭ» (1999—2000). З 2001 па 2004 год трэніраваў дублюючы склад БАТЭ. З 2005 па 2007 год — галоўны трэнер БАТЭ. З 13 лістапада 2007 года па верасень 2008 года — галоўны трэнер мінскага «Дынама». З 20 снежня 2008 года па 9 мая 2011 года — галоўны трэнер новасібірскай «Сібіры», якая ў 2010 годзе выступала ў расійскай Прэм’ер-лізе. З 2011 года галоўны трэнер узбекскага клуба «Шуртан». З 2012 года быў галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

1 сакавіка 2017 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі з захаваннем пасады галоўнага трэнера ў «Тарпеда-БелАЗ», а 22 сакавіка зацверджаны выканкамам БФФ на пасадзе. У ліпені 2017 года Ігар Мікалаевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Тарпеда-БелАЗ», правёўшы развітальную таварыскую гульню з узбекскім футбольным клубам «Алмалык», і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай.

Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі зборная Беларусі заняла апошняе месца ў адборачнай групе да чэмпіянату свету 2018, прапусціўшы наперад у тым ліку зборную Люксембурга. Тым не менш, у лістападзе 2017 года кантракт з трэнерам быў падоўжаны на наступны год. У 2018 годзе зборная Беларусі перамагла ў сваёй групе ў дывізіёне D Лігі нацый, не прапусціўшы ніводнага мяча, аднак у 2019 стартавала адбор да чэмпіянату Еўропы 2020 з чатырох паражэнняў запар. 13 чэрвеня 2019 года па пагадненні з кіраўніцтвам АБФФ Крывушэнка пакінуў пасаду гадоўнага трэнера нацыянальнай зборнай.

У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам інданезійскага клуба «ТІРА-Персікаба» (на наступны год клуб перайменаваны ў «Персікаба 1973»). У лістападзе 2021 года быў адпраўлены ў адстаўку.

У снежні 2022 года ўзначаліў брэсцкае «Дынама». Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі клуб запрасіў вопытных ігракоў і значна ўзмацніў склад перад новым сезонам, аднак пачатак сезона апынуўся правальным — каманда прайграла першыя чатыры матчы з агульным лікам 0:7. У красавіку 2023 года кантракт клуба са спецыялістам быў разарваны.

У маі 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб праекта Super Bol у Казахстане.

У студзені 2024 года стаў галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2006, 2007 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2016 Фіналіст Кубка Беларусі: 2005, 2007 Пераможца першага дывізіёна чэмпіянату Расіі: 2009 Фіналіст Кубка Расіі: 2009

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Алга Бішкек Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Алдан Катэгорыя:Ігракі ФК Якуція Катэгорыя:Ігракі ФК Селенга Улан-Удэ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Магілёў Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК БАТЭ Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Сібір Новасібірск Катэгорыя:Трэнеры ФК Шуртан Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Трэнеры зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Персікаба 1973 Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Брэст