Татрa T6B5 — мадэль трамвая. Выпускалася ў розных мадыфікацыях з 1983 па 2003 год кампаніямі ЧКД у Празе, Чэхаславакія (Чэхія), і «Южмаш» ў Дніпры, Украіна.
Апісанне вагона
Агульныя звесткі Трамвайны вагон тыпу T6B5 (T3M) — чатырохвосевы маторны трамвайны вагон, прызначаны для руху ў адным напрамку.
Трамвайныя вагоны могуць эксплуатавацца самастойна або ў саставе з двух ці трох вагонаў, якія кіруюцца з аднаго паста кіравання. Эксплуатацыя з прычапнымі вагонамі не дазваляецца. Эксплуатацыя двухвагоннага саставу можа быць забяспечана адным токапрыёмнікам. Пры эксплуатацыі саставу, у выпадку пашкоджання цягавага ланцуга першага вагона, кіраванне другім вагонам можна забяспечыць з пункта кіравання першага вагона.
Цялежка Канструкцыя цялежкі забяспечвае надзейную эксплуатацыю вагона ў поўным дыяпазоне хуткасцей і загрузкі, а таксама спакойны ход з пункту гледжання пасажыраў і вадзіцеля. Асновай цялежкі з’яўляецца рама, звараная з пустацелых апорных бэлек і літых канцавых задзелак.
Цялежка мае два цягавыя рухавікі, падвешаныя на папярочнік, вось якіх паралельная падоўжнай восі цялежкі. Круцячы момант рухавіка пераносіцца на рэдуктар тэлескапічным карданным валам. Нагрузка паміж цялежкай і кузавам вагона пераносіцца люлькай, якая падрысорана камбінацыяй дзвюх стальных вітых спружын. Яе рухі глушацца тэлескапічным амартызатарам. Часткай цялежкі з’яўляецца механічны фрыкцыйны тормаз, змешчаны на вале рухавіка, і электрамагнітны рэйкавы тормаз.
Цялежкі існуюць на тры каляіны: 1000 мм, 1435 мм і 1524 мм.
Кузаў вагона Кузаў вагона зварны са стальных прэсаваных і пракатных профіляў. Папярочнік і падоўжнае мацаванне кансольных частак створаны з замкнёных апорных элементаў. У верхняй частцы асновы знаходзяцца размеркавальныя каналы для кабельных злучэнняў і падвода ахаладжаючага паветра да цягавых рухавікоў, у ніжняй частцы асновы размешчаны шафы электраабсталявання і дапаможныя прылады. Тарцавыя часткі, бакавіны і дах аздоблены стальной бляхай, паверхні якой пакрытыя амартызуючай фарбай. Падлога вагона выраблена з водатрывалай фанеры, на якую наклеена супрацьслізготнае гумавае пакрыццё. Каб спрасціць доступ да кабеляў, змешчаных у кабельных каналах, сярэдняя частка падлогі зроблена здымнай. Унутраная абліцоўка з саладаткавых або драўняна-валакністых пліт.
Вагон абсталяваны трыма чатырохстворчатымі складнымі дзвярыма. Дзверы кіруюцца электрамеханічна, механізм кіравання змешчаны над дзвярыма, у шафцы. Шырыня адчыненых дзвярэй 1300 мм, што дазваляе ўваход або выхад двух пасажыраў адначасова. Дзвярны механізм абсталяваны засцерагальнай фрыкцыйнай муфтай.
Усе вокны вагона выраблены з бяспечнага шкла і мацуюцца ў гумавых профілях. Вокны лабавых частак вагона стабільныя, большасць астатніх вокнаў, уключаючы і левае бакавое акно вадзіцеля, адчыняюцца ў верхняй частцы.
Сядзенні для пасажыраў абіўныя. Каб вагон было зручней чысціць, прастора пад сядзеннямі пакінута свабоднай (акрамя месца пясочніцы і раз’яднальніка батарэі).
Вентыляцыя пасажырскага салона натуральная, з дапамогай трох люкаў у даху вагона. Адчыняюцца вокны, а пры ўваходзе і выхадзе пасажыраў — уваходныя дзверы. Ацяпленне салона ажыццяўляецца праз электрычныя ацяпляльныя карпусы, якія змешчаны ў бакавых каналах кузава вагона і сілкуюцца ад сеткі. Рэгуляцыя магутнасці ацяплення двухступеньчатая.
Асвятленне пасажырскага салона люмінесцэнтнае, сілкуецца ад акумулятара з дапамогай індывідуальных транзістарных ператваральнікаў. Аварыйнае асвятленне забяспечваецца трыма асвятляльнымі карпусамі, размешчанымі паблізу ўваходных дзвярэй. Знешняе асвятленне вагона з дапамогай лямпаў напальвання.
Месца вадзіцеля Месца вадзіцеля — замкнёная кабіна, змешчаная ў пярэдняй частцы вагона. У сваёй верхняй частцы кабіна зашклёная і мае ссоўныя дзверы, якія замыкаюцца. Вялікія лабавыя вокны гарантуюць добры агляд з месца вадзіцеля. Абіўное сядзенне вадзіцеля можна рэгуляваць як уздоўж, так і па вышыні. Размяшчэнне элементаў кіравання і кантролю на месцы вадзіцеля, як і вымяральных інструментаў, было прапанавана з улікам эрганамічных патрабаванняў. З мэтай забеспячэння шырокай зоны бачнасці на пярэдняй лабавой частцы вагона змешчаны два «дворнікі» з электрычным прывадам і абмывальнік. У верхняй частцы кабіны знаходзіцца лабавы перамотваемы транспарант і супрацьсонечная шырма. Вентыляцыя месца вадзіцеля або натуральная праз бакавое акно, якое адчыняецца, або прымусовая — вентылятарам калырыфера. Ацяпленне кабіны ажыццяўляецца цёплым паветрам з каларыфера.
Электрычнае абсталяванне У вагоне выкарыстана электрычнае абсталяванне тыпу TV3. Яго часткай з’яўляюцца цягавыя рухавікі тыпу ТЕ 023 з уласнай вентыляцыяй. Цягавыя рухавікі кожнай цялежкі злучаны паслядоўна і кіруюцца адным тырыстарным імпульсным ператваральнікам, які, разам з пераключальнікам ездавога рэжыму на тармазны, рэверсіруючымі кантактарамі, камутацыйнымі дросельнымі шпулькамі і кандэнсатарамі, змешчаны ў самастойна вентыляванай шафе. З прычыны таго, што кантактары ўключаюць і выключаюць сілавыя ланцугі без токавай загрузкі, іх тэрмін службы больш працяглы. Для батарэйнай гаспадаркі выкарыстаны статычны ператваральнік. Гэтым дасягаецца высокая эксплуатацыйная надзейнасць і павышэнне электрычнай эфектыўнасці. У склад электрычнага абсталявання таксама ўваходзіць сістэма абароны ад буксавання і юза, якая, дзякуючы ідэальным рэгуляцыйным здольнасцям імпульснага тырыстарнага ператваральніка, забяспечвае хуткае выраўноўванне розніцы хуткасцей кручэння колаў. Гэта гарантуе не толькі эксплуатацыйную надзейнасць пры тармажэнні, але і памяншэнне зносу бандажоў. Неабходныя ездавыя якасці забяспечвае электронны рэгулятар, абсталяваны ланцугамі для прыёму сігналаў з інфармацыяй з кіруючай часткі вагона і з цягавага прывада вагона.
Мадыфікацыі Tatra T6B5SU — мадыфікацыя для Савецкага Саюза і постсавецкіх рэспублік. Пачатковы варыянт мадэлі Tatra T6B5. Tatra T6B5B — мадыфікацыя для сталіцы Балгарыі Сафіі. Tatra T6B5K — мадыфікацыя для сталіцы КНДР Пхеньяна.
Эксплуатацыя
КраінаГорадТыпГады паставакКолькасць штукНумары Беларусь Мінск T6B5SU 1990—1996 24 001-025 Балгарыя Сафія T6B5B 1989 37 4101-4137 Паўночная Карэя Пхеньян T6B5K 1990—1992 129 1046-1174 Латвія Рыга T6B5SU 1988—1990 62 201-262 Расія Барнаул T6B5SU 1985—1989 106 1001-1032, 3001-3209 Уладзікаўказ T6B5SU 1988 20 110-129 Валгаград T6B5SU 1987—1989 20 2834-2853 Варонеж T6B5SU 1989 12 105-116 Екацярынбург T6B5SU 1987—1989 34 357-372, 730—747 Іжэўск T6B5SU 1987—1991 35 2001-2035 T5B6-RA 2003 10 2036-2045 Курск T6B5SU 1987—1995 78 009-086 Ліпецк T6B5SU 1988—1989 45 2101-2145 Масква T6B5SU 1984 2 001-002 Ніжні Ноўгарад T6B5SU 1988—1989 25 2901-2925 Навакузнецк T6B5SU 1989 15 215-228 Арол T6B5SU 1989—1990 14 086-099 Растоў-на-Доне T6B5SU 1988—1989 40 800-839 Крылатка T6B5SU 1989—1993 48 853-867, 1003—1036 Тулa T6B5SU 1988—1996 77 13, 14, 17, 18, 23-30, 47, 48, 83, 84, 301—358 Цвярск T5B6SU 1985—1988 35 1 — 35 Уфа T5B6SU 1988 30 1101-1130 T5B6-MPR 2007 4 2007-2009, 2031 Ульянаўск T6B5SU 1988—1990 45 2173-2217 Узбекістан Ташкент T6B5SU 1991—1999 100 2701-2757 Украіна Каменскае T6B5SU 1996—2000 5 2000-2004 Дніпро T6B5SU 1996—2002 12 3001-3012 Данецк T6B5SU 2003 6 3001-3006 Запарожжа T6B5SU 1988—1996 50 417-466 Кіеў T6B5SU 1985—1994 97 001-077, 100, 101, 301—318 Крывы Рог T6B5SU 1993 1 Мікалаеў T6B5SU 2000—2001 3 1915, 2001, 2002 Адэса T6B5SU 1999 1 7001 Харкаў T6B5SU 1988—1990 55 4519-4573
Катэгорыя:Трамваі паводле алфавіта Катэгорыя:Трамваі ЧКД