Мірон, свецкае імя: Міраслаў Хадакоўскі (; , — , паблізу Смаленска) — архіепіскап гайнаўскі, брыгадны генерал Войска Польскага, праваслаўны ардынарый Войска Польскага.
Біяграфія Нарадзіўся 21 кастрычніка 1957 года ў Беластоку.
Вучыўся ў Варшаўскай Духоўнай семінарыі (1972—1976), затым — у Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Яблечна.
У 1978 годзе пастрыжаны ў расафор і рукапаложаны ў дыяканы, у 1979 годзе ўзведзены ў іераманахі і пастрыжаны ў мантыю. З 1979 года кіраваў манастыром Св. Ануфрыя і выкладаў у Вышэйшай семінарыі. Кіраваў аднаўленнем Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра. У 1984 годзе атрымаў сан ігумена, у 1990 годзе — архімандрыта. У 1998 годзе выбраны епіскапам гайнаўскім, вікарыем Варшаўскай епархіі. У 1998 годзе прызначаны праваслаўным ардынарыем Войска Польскага, атрымаў пасаду брыгаднага генерала. У 2003 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Хрысціянскай Багаслоўскай акадэміі (Варшава). З 2008 года — архіепіскап. Неаднаразова наведваў Казахстан, Расію, Украіну.
Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад СмаленскамЖыў і служыў для нашай грамадскасці! // Ніва. — 25 красавіка 2010. № 17. — С. 3 разам з прэзідэнтам Л. Качынскім і інш. Пахаваны ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры.
Спасылкі
13. rocznica tragicznej śmierci arcybiskupa Mirona
Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Польшчы