Уза́ — рака ў Буда-Кашалёўскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож.

Гідраграфія Даўжыня ракі 76 км. Плошча вадазбору 944 км². Пачынаецца за 1,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Бярозаўка Буда-Кашалеўскага раёна, упадае ў Сож на ўскраіне аграгарадка Бабовічы Гомельскага раёна. Працякае па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 0,6—1,5 км. Пойма адсутнічае ў верхнім і ніжнім цячэнні, у астатняй частцы двухбаковая, шырынёй 200—700 м. Рэчышча каналізаванае. Берагі ракі стромкія, вышынёй да 3,5 м.

Прытокі Журбіца (злева) Белічанка (злева) Іволька (правы) Мільчанка (справа) Рандоўка (злева) Хочамля (справа)

На рацэ размешчаны Гарадскі пасёлак Уваравічы. Аграгарадкі: Бабовічы, Цярэнічы. Вёскі: , Уза, Прыбар, Галееўка, Целяшы, Іванаўка, Пянчын.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна