Стара́я Бе́ліца (, ) — вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Урыцкага сельсавета. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Старабеліцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .

Геаграфія Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны захад ад Гомеля, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза, за 4 км ад аўтамабільнай дарогі ().

Непадалёк працякае рэчка Белічанка (прыток Узы).

Гісторыя Вёска Старая Беліца ўваходзіла ў склад валадарстваў Вялікага княства Літоўскага. У 1775 годзе была падораная імператрыцай Кацярынай II князю М. Кантгаўзену, у якога і купіў Старую Беліцу ў пачатку XIX стагоддзя для свайго сына Міхала Станіслаў Солтан-Перасвет (з старажытнага княжацкага роду). У 1777 годзе ў цэнтры вёскі была пабудаваная праваслаўная Мікалаеўская царква, якая ў цяперашні час з’яўляецца помнікам архітэктуры (ахоўваецца дзяржавай).

З 8 снежня 1924 года Старая Беліца цэнтр сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года ў Гомельскім раёне. Да 2006 года вёска Старая Беліца была цэнтрам Старабеліцкага сельсавета.

Насельніцтва 1773 год — 490 жыхароў, 47 двароў; 1875 год — 666 жыхароў, 150 двароў: 1886 год — 664 жыхары, 110 двароў; 1926 год — 635 жыхароў, 194 двары; 2001 год — 576 жыхароў, 333 двары.

Памятныя і гістарычныя мясціны Свята-Мікалаеўская царква — . Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Георгій Васілевіч Штыхаў (1927—2018) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1983).

Літаратура

Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 года.

Спасылкі

Рашэнне аб ліквідаваны Дзятлавіцкага і Старабеліцкага сельсаветаў. Старонка на сайце Гомельскага райвыканкама Старая Беліца на сайце «Радзіма.орг» Старая Беліца на сайце «Глобус Беларусі»

Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя:Урыцкі сельсавет