Агасціна Маркета (; , Вінчэнца, Італія) — каталіцкі царкоўны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1964. Пасля заканчэння факультэта тэалогіі і кананічнага права атрымаў дыплом пастырскага багаслоўя і эклізіялагічнай дыпламатыі. Дыпламатычную службу распачаў у 1968: служыў сакратаром і кансультантам у Замбіі, Малаві, на Кубе, у Алжыры, Тунісе, Марока, Лівіі, Партугаліі, Зімбабве і Мазамбіку. У 1985 Агасціна Маркета быў прызначаны тытулярным юрыстам, архібіскупам і апостальскім пранунцыем на Мадагаскар і астравы Маўрыкія. У снежні 1990 пераведзены ў Танзанію, а 18 мая 1994 прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі. Выконваў гэту дыпламатычную місію да сакавіка 1996. З прычыны цяжкай хваробы мусіў пакінуць Беларусь і вярнуцца ў Італію. З гэтага часу Агасціна Маркета жыве і працуе ў Рыме.
Валоданне мовамі Акрамя італьянскай, ведае англійскую, французскую, нямецкую, іспанскую, партугальскую, лацінскую мовы.
Можа гаварыць на мовах суахілі, Банту, Бемба і Танганскай мове (прапаведаваў на гэтых мовах)
Трохі гаворыць па па-беларуску і па па-арабскуMonsignor Agostino Marchetto (Sette — marzo 2010).
Літаратура The Second Vatican Ecumenical Council. A Counterpoint for the History of the Council., Übersetzung: Kenneth D. Whitehead, University of Scranton Press 2009, ISBN 978-1589661967
Спасылкі Біяграфія на сайце Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь Біяграфія на сайце catholic-hierarchy.org
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вічэнцы Катэгорыя:Архібіскупы Італіі Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Беларусі