Асаўцы́. Сустракаецца таксама варыянт Асо́ўцы (, ) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабовіцкага сельсавета. Знаходзіцца недалёк на паўднёвы захад ад горада Гомеля.

Геалогія Каля вёскі размяшчаецца Асаўцоўскае радовішча пяскоў. Пластавы паклад дробна- і сярэднезярністых пяскоў звязаны з адкладамі надпоймавай тэрасы Сажа. Радовішча эксплуатуецца, пяскі прыдатны на вытворчасць сілікатнай цэглы, сценавых блокаў.

Транспартная сетка Праз вёску праходзяць гарадскія аўтобусныя маршруты № 23, 62, 63

Гісторыя Вёска вядома з 18 ст. Непадалёк ад вёскі знаходзяцца шэраг помнікаў археалогіі.

Да 21 чэрвеня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Давыдаўскага сельсавета«Об упразднении Давыдовского сельсовета и изменении границ Бобовичского сельсовета Гомельского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 21 июня 2007 г. № 51 .

Дынаміка насельніцтва

1882 год — 19 двароў. 1909 год — 50 двароў, 278 жыхароў.

1959 год — 313 жыхароў (згодна перапісу). 2004 год — 119 гаспадарак, 303 жыхароў. 2009 год — 308 жыхароў

Археалагічныя помнікі Мілаградскай культуры — 7-3 ст.да н.э. Зарубенскай культуры — 2ст.да н.э. — 5ст.н.э. (1,5 км на ўсход ад вёскі).

Спасылкі

Катэгорыя:Бабовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна