Мураца́н (, сапр. Грыгор Тэр-Аванесян, ; , г. Шуша, Нагорны Карабах — ) — армянскі пісьменнік.
Біяграфія Скончыў епархіяльную школу (1873, г. Шуша). З 1878 года ў Тбілісі. Друкаваўся з пачатку 1880-х гадоў. У ранніх творах прапагандаваў хрысціянскую мараль. У аповесцях «Ноеў воран» (1899), «Апостал» (1902) і інш. — складанасць сацыяльнага становішча армянскага сялянства, у шматлікіх апавяданнях і рамане «Цэнтр адукацыі» (1892) — побыт і норавы гарадской буржуазіі. Аўтар гістарычнага рамана «Геворг Марзпетуні» (1896, выд. 1912) пра драматычны лёс армянскага народа ў X стагоддзі, п’есы «Рузан» (паст. 1882, выд. 1900).
Літаратура
Катэгорыя:Армянскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Грузіі Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі