Генадзь Якаўлевіч Бяляеў (нар. , в. Старое Сяло, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1975), дацэнт (1978), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995), Беларускай інжынернай акадэміі (2000).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Металарэзныя станкі і інструменты», 1968).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1968, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэхналогія машынабудавання», прафесар, у 1976—2004 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: абразіўнае зношванне матэрыялаў; тэхналогія лазернай плазменнай і газаплазменнай апрацоўкі матэрыялаў.
Узнагароды Медалі «За асваенне цалінных зямель», «Ветэран працы», значкі «Выдатнік вышэйшай школы СССР», «Вынаходнік СССР», «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», вышэйшы знак Міністэрства адукацыі ГДР «За супрацоўніцтва ў галіне адукацыі».
Літаратура Исследование абразивного изнашивания самофлюсующихся твердых сплавов : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.02.08 / Беляев Геннадий Яковлевич. — Минск, 1975
Катэгорыя:Дэканы машынабудаўнічага факультэт БНТУ