Пятрас Вайвада (; 29 чэрвеня 1906, Таўрогі — 3 сакавіка 1989, Вільнюс) — літоўскі .

Біяграфія У 1928—1932 гадах вучыўся ў Каўнаскай мастацкай школе. Працаваў у майстэрнях скульптараў Вінцаса Грыбаса, Юозаса Зікараса.

З 1944 года ўдзельнічаў у выстаўках. У 1944—1956 гадах быў адказным сакратаром Саюза мастакоў Літоўскай ССР.

Творчасць У 1945 годзе прыняў удзел у калектыўнай працы літоўскіх скульптараў над манументам Перамогі ў Калінінградзе. Аўтар скульптурных партрэтаў У. І. Леніна (1946, 1950, 1961), Пранаса Наркунаса (1965), уласнай унучкі, а таксама шэрагу дзеячаў літоўскай культуры. Стварыў статую Вінцаса Міцкявічуса-Капскукаса для помніка ў Вільнюсе (1962), дэмантаванага ў 1990 годзе..

Сумесна з Бярнардасам Бучасам стварыў скульптурную групу «Сельская гаспадарка», якая адлюстроўвала механізатара і дзяўчыну-земляроба са снапом, на Зялёным мосце ў Вільнюсе (1952; у 2015 годзе дэмантаваная).

Для творчасці Вайвады характэрная рэалістычнасць, працы 1970-х — 1980-х гадоў адзначаны рысамі схематызму, сінтэтызму, дэкаратыўнасці.

Спасылкі

ОЗП

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Таўрагскім раёне