Уладзімір Андрэевіч Бабко́ў (нар. ) — гісторык і палітолаг, доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1983), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы СалтанаўкаПаводле сайтаў НАН Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — на станцыі Салтанаўка (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў літработнікам, загадчыкам аддзела шэрагу раённых і рэспубліканскіх газет, карэспандэнтам Дзяржаўнага камітэта БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні. У 1969 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1969—1990 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ на пасадах старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектараЧлены-карэспандэнты: БАБКОЎ Уладзімір Андрэевіч // НАН Беларусі. З 1991 года галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Акадэміі навук Беларусі. У 1992—2002 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры і адначасова (з 1993 года) дырэктар Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З 2007 года галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2011 года У. А. Бабкоў на пасадзе загадчыка кафедры «Паліталогія, сацыялогія і сацыяльнае кіраванне» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэтаБабкоў Уладзімір Андрэевіч, доктар гістарычных навук / Вучоныя Беларусі // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, з 2019 — кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці»ФАКУЛЬТЕТ ТЕХНОЛОГИЙ УПРАВЛЕНИЯ И ГУМАНИТАРИЗАЦИИ — Кафедра «История» — История кафедры. 3 1 снежня 2021 — прафесар кафедры «Сацыяльнае кіраванне» таго ж факультэта.Бобков Владимир Андреевич

Навуковая і грамадская дзейнасць Працы па праблемах гісторыі, партыйнага будаўніцтва КПСС і КПБ, паліталогіі і рэгіянальнай палітыкі. Даследаванні ў галіне праблем жыццядзейнасці КПСС і КПБ, гісторыі стварэння і функцыянавання ў сучасным беларускім грамадстве іншых палітычных партый і рухаў. У шэрагу прац даецца аналіз характару палітычных працэсаў у сучасным беларускім грамадстве, разгляд праблем узаемадзеяння ўлады і насельніцтва, стварэння эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага будаўніцтва, навуковы аналіз стану і перспектыў развіцця беларуска-расійскіх адносін.

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі палітычных навук з 1993Этапы большого пути (К 80-летию Владимира Андреевича БОБКОВА) // Вести БНТУ, № 3 от 4 Марта 2019 года.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку аўтар і сааўтар 14 манаграфій. Сярод апублікаванага: Качественный рост партии и организация партийных сил / В. А. Бобков; Ин-т истории партии при ЦК КПБ − филиал Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск: Беларусь, 1977. Научный подход в партийной работе. — М., 1985. Возрождение духа ленинизма: [монография] / В. А. Бобков. — М.: Политиздат, 1989. Палітычныя партыі і грамадска-палітычныя рухі Беларусі. — Мн., 1993. Политология: учеб. / [В. А. Бобков и др.]; под ред. В. А. Бобкова, И. Н. Браима. — Минск: Интерпрессервис; УП «Экоперспектива», 2003. Стратегические интересы: поиск баланса. // Беларуская думка. − 2009. − № 4. − С. 56—63.

Літаратура

Спасылкі Члены-карэспандэнты: БАБКОЎ Уладзімір Андрэевіч // НАН Беларусі Бабкоў Уладзімір Андрэевіч, доктар гістарычных навук / Вучоныя Беларусі // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Никитенко П. Г. Этапы большого пути (К 80-летию Владимира Андреевича БОБКОВА) // Вести БНТУ, № 3 от 4 Марта 2019 Беларусь в геополитическом измерении // Беларуская думка, № 6, 2010. — С. 48.

Уладзімір Андрэевіч Бабкоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Палітолагі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў