Уладзімір Тадэвушавіч Кін-Камінскі (, МінскБеларусь у асобах і падзеях — , Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1972 года — акцёр у Нацыянальным Акадэмічным Тэатры імя Янкі Купалы. Чытаў вершы і апавяданні на Беларускім РадыёКазкі па тэлефоне. Казкі старога дома, здымаўся на Беларусьфільме і Беларускім тэлебачанні. За пастаноўку ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы спектакля «Тутэйшыя» паводле п’есы Янкі Купалы ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў галіне тэатральнага мастацтва ў 1992 годзе.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1977 года.
Сям’я Бацька — Тадэвуш Карлавіч Кін-Камінскі. Жонка — Наталля Пятроўна Перавалава. Дачка — Марыя Уладзіміраўна Кін-Камінская.
Ролі ў тэатры «Гарольд і Мод» «Курыца» «Страсти по Авдею» «Памінальная малітва» «Тутэйшыя» ,Мультымедыйны гістарычны праект, прысвечаны беларускім 90-м — Адбываецца прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» «Тэрмінатар» П. Хандке — гастролі Беластоцкага драматычнага тэатра у 1992 г. на «Фестывлі сяброў» «Эмігранты» С. Мрожака — гастролі Беластоцкага драматычнага тэатра у 1992 г. на «Фестывлі сяброў»
Фільмаграфія 1976, 1978 — Час выбраў нас Кино-Театр.ру 1978 — Таблетку пад язык эфір Першага канала беларускага радыё 1979 — Задача з трыма невядомымі — Паскевіч 1979 — Наваселле — Міша, вадзіцель Волгі 1981 — Апошні шанц — Бароўскі Видео и театр 1982 — Iмяніны — Цімох 1983 — Як Васіль гаспадарыў — гаспадар (агучванне) 1983 — Канікулы — Аскольд 1985 — Нядзельныя прагулкі — бацька 1991 — Happy End — артыст 1991 — Ох, лепей удвох — вартаўнік 1991 — Тутэйшыя — немец; старшыня патруля; нямецкі афіцэр; польскі афіцэр 1992 — Інтэрпол
Літаратура
Белорусское кино : персоналии / Национальная киностудия «Беларусьфильм». — Минск, 2007.|c. 128| Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2013. |т. 4. с.457| Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2002. — |т. 1. с. 518|
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР