Вышэйшая школа бяспекі і аховы імя маршала Юзафа Пілсудскага з сядзібай у Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка Вышэйшая школа бяспекі і аховы імя маршала Юзафа Пілсудскага з сядзібай у Варшаве — гэта ўстанова, якая спецыялізуецца на адукацыі ў галіне бяспекі, абароны і аховы. Установа мае партнёрскае пагадненне з паліцыяй Польшчы аб практычнай падрыхтоўцы па кірунку «Унутраная бяспека». Таксама яна публікуе ўласны навуковы часопіс «Бяспека і ахова».
Напрамкі навучання Нацыянальная бяспека Унутраная бяспека Дзяржаўная бяспека Публічная бяспека
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Паліцэйскія акадэміі