Вышэйшая педагагічная школа імя Януша Корчака ў Варшаве () — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.

Агульная характарыстыка Установа з’яўляецца адной з найстарэйшых недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы з філіяламі ў Варшаве, Катавіцах, Ольштыне, Любліне, Шчэціне і Члухаве. Заснавана ў 1993 годзе Таварыствам усеагульных ведаў — арганізацыяй, якая дзейнічае з 1950-х гадоў у сферы асветніцкай і культурнай дзейнасці сярод дарослых, дзяцей і моладзі. Галоўным ініцыятарам стварэння ўстановы быў прафесар Юліян Аўлейтнер, які шмат гадоў займаў пасаду рэктара. Велізарны ўклад у яе развіццё ўнёс і прафесар Уладзіслаў Альшэўскі.

Структура Факультэт сацыяльных навук у Варшаве Сацыяльна-педагагічны факультэт у Катавіцах Сацыяльна-гуманітарны факультэт у Ольштыне Факультэт у Любліне Факультэт у Шчэціне Факультэт у Члухаве

Напрамкі навучання Педагогіка Дашкольная педагогіка і педагогіка малодшай школы Сацыяльная палітыка Сацыяльная праца Кіраванне

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:1993 год у Польшчы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы