Лілія Мікалаеўна Ро́жына ( — Беларусь у асобах і падзеях: Рожына Лілія Мікалаеўна // Нацыянальная бібліятэка Беларусі) — вучоны, псіхолаг, кандыдат педагагічных навук (1964Рожына, Лілія Мікалаеўна (доктар псіхалагічных навук; кандыдат педагагічных навук; нар. 1935) // Зводны электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі), доктар псіхалагічных навук (1993), прафесар (1994). Выдатнік народнай адукацыі.

Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. Скончыла сярэднюю школу № 15 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаРожина Лилия Николаевна // Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 1958 годзе. У 1960 годзе паступіла ў аспірантуру ў лабараторыю псіхалогіі асобы Навукова-даследчага інстытута псіхалогіі Акадэміі педагагічных навук СССР. З 1960 года працавала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Максіма Горкага (сучасны Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка), дзе ў 1987—1997 гадах займала пасаду загадчыка кафедры псіхалогіі. У 1964 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отношение младших школьников к литературным героям, их переживаниям и мыслям», у 1993 годзе — доктарскую на тэму «Художественное познание человека как фактор развития личности старшеклассника».

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па практычнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі, псіхалагічных аспектах успрымання мастацтва, псіхалогіі мастацкага пазнання чалавека, ролі мастацтва ў развіцці асобы.

Сярод апублікаванага: Искусство быть читателем. — Мн., 1987; Художественная литература в курсе психологии. — Мн., 1994; Психология человека в художественных образах. — мн., 1997; Развитие эмоционального мира личности. — Мн., 1999; Развитие представлений о счастье у студентов в процессе обучения // «Психологический журнал». — 2005. — № 4 — С. 9—20.; Ценностный обмен как механизм личностного развития в процессе преподавания психологии //Педагогическая психология и образование. — № З. — 2014.

Літаратура

Спасылкі Рожина Лилия Николаевна // Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка Беларусь у асобах і падзеях: Рожына Лілія Мікалаеўна // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Рожына, Лілія Мікалаеўна (доктар псіхалагічных навук; кандыдат педагагічных навук; нар. 1935) // Зводны электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі

Катэгорыя:Псіхолагі СССР Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі