Уолтэр Грэцкі (; 1938—2021) — канадзец беларускага паходжання, бацька хакеіста Уэйна Грэцкі.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў 1938 годзе ў горадзе Кэнінгу канадскай правінцыі Антарыа. Яго бацька Цярэнцій нарадзіўся на тэрыторыі Гродзенскай губерні і эміграваў з Расійскай імперыі перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Пісалі, што дзед размаўляў з Уэйнам па-беларуску.

Уолтэр Грэцкі гуляў у хакей на юнацкім узроўні, але ў Нацыянальную хакейную лігу (НХЛ) прабіцца не змог. Да выхаду на пенсію ў 1991 годзе ён працаваў устаноўшчыкам і майстрам па рамонце абсталявання ў тэлефоннай кампаніі «Bell Canada».