Кацярына Аляксандраўна Галкіна (нар. 25 лютага 1997, Мінск) — беларуская гімнастка, заслужаны майстар спорту па мастацкай гімнастыцы, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 года. Член нацыянальнай зборнай.

Біяграфія На Алімпійскіх гульнях 2016 года Кацярына Галкіна змагла прабіцца ў фінал у мнагабор’і. Кваліфікацыйны раўнд беларуская гімнастка прайшла даволі ўпэўнена, атрымаўшы нізкія балы толькі ў практыкаванні з булавамі. Па выніках кваліфікацыі Галкіна заняла дзевятае месца. У фінале ў двух з чатырох практыкаванняў Кацярына паказала шосты вынік, а яшчэ ў двух — сёмы і восьмы. Па выніках спаборніцтваў беларуская гімнастка заняла 6-е месца, адстаўшы ад бронзавай медалісткі украінкі Ганны Рызатдзінавай на 2,651 бала.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Асабістае жыццё У 2011 годзе Кацярына перанесла аперацыю на сэрцы, каб спартсменка змагла вытрымліваць цяжкія нагрузкі.

Спасылкі

Профіль на сайце Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі

Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь