Новы Свет — назва часткі паўднёвага заатлантычнага мацерыка, адкрытай партугальцамі ў 1500—1502, прапанаваная Амерыга Веспучы (1503). Пазней гэтую назву сталі прымяняць да ўсяго паўднёвага мацерыка, а з 1541, разам з назвай Амерыка, яна была распаўсюджаная і на паўночны мацярык, абазначаючы чацвёртую частку свету пасля Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Назву Новы Свет (і супрацьпастаўленне Старому Свету) ужываюць у асноўным у кантэксце гістарычных падзей, а таксама для размежавання відаў у біялогіі і класіфікацыі вінаў у вінаробстве.

Літаратура Gumilla J. El Orinoco. — Madrid, 1745.

Катэгорыя:Гісторыя геаграфіі Катэгорыя:Амерыка