Гміна Глыбокае () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў Глыбокім (4514 жых. у 1921 годзе), якое з’яўлялася асобнай гарадской гмінайGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Глыбокае ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі — Art. 8., ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.

11 красавіка 1929 года ў склад гміны Глыбокае перададзены часткі гмін Докшыцы, Порплішча, Норыца і скасаванай гміны Верхняе, у той час як часткі гміны Глыбокае перададзены ў склад гмін Пліса, Порплішча i Залессе, а з часткі гміны створана новая гміна Галубічы (гміна Норыца) (астатнія гміны). 10 лістапада 1933 года частка гміны Глыбокае (у тым ліку калонія Глінішча i маёнтак Глыбокае) уключана ў склад Глыбокага.

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Катэгорыя:Гміны Дзісенскага павета