Го́карна — горад у акрузе Утара-Канада штата Карнатака, Індыя. Месца паломніцтва індуістаў, турыстычны цэнтр. Згадваецца ў свяшчэнных тэкстах індуізму. Тут размешчана адна з вядомых святынь Шывы — лінгам Махабалешвара. Сярод турыстаў асабліва папулярныя пляжы Гокарны. У перакладзе з санскрыту «гокарна» значыць «каровіна вуха». Паводле легенды, у гэтым месцы Шыва з’явіўся з вуха Прытхіві, якая прыняла вобраз каровы.
Насельніцтва
Значэнне Гокарны ў індуізме Паводле Пуранаў, адна з аватар Вішну, Парашурама, забіў усіх кшатрыяў на Зямлі 21 раз сваёй гіганцкай сякерай і кінуў яе на зямлю. На гэтым месцы з вады выступіла тэрыторыя сучаснай Кералы і часткі ўзбярэжжа Карнатакі, уключаючы месца, дзе цяпер размешчана Гокарна. У «Бхагавата-пуране» Гокарна згадваецца як месца нараджэння братоў Гокарны і Дхундхакары. Там таксама гаворыцца, што Баларама наведаў Гокарну падчас паломніцтва па святых месцах.
У іншай легендзе апісваецца, як дэманічны цар Ланкі Равана, здзяйсняючы аскезу на гары Кайлаш, атрымаў ад Шывы атмалінгам. Шыва папярэдзіў Равану, што лінгам застанецца там, дзе той пакладзе яго на зямлю. Вяртаючыся на Ланку, Равана спыніўся ў Гокарне для вячэрніх малітваў. Ганеша, жадаючы перашкодзіць Равану, з’явіўся перад ім у вобразе хлопчыка-брахмана і прапанаваў патрымаць лінгам, пакуль Равана здзяйсняе малітву. Як толькі Равана перадаў лінгам Ганешу, той адразу паставіў яго на зямлю. Усе спробы Раваны зрушыць лінгам з месца неўдаліся. Пры гэтым покрывы з лінгама разляцеліся ў розныя бакі: у Сураткал, Дхарэшвар, Гунавантэшвар, Мурудэшвар і Шэджэшвар.
Тамільскія святыя наянары Апар і Самбантар праславілі лінгам Шывы ў Гокарне ў сваіх гімнах Тэварам.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Карнатакі