Піянер-11 () — беспілотны касмічны апарат NASA, прызначаны галоўным чынам для вывучэння Юпітэра. Яго мэтай было вывучэнне міжпланетнага магнітнага поля, асаблівасцей сонечнага ветру, касмічных прамянёў і інш.
Храналогія падзей
1973, 5 красавіка — запуск КА Піянер-11. 1974, 19 красавіка — апарат прайшоў праз поле астэроідаў. 1974, 2 снежня — апарат праляцеў каля Юпітэра. 1979, 1 верасня — апарат праляцеў каля Сатурна. 1995, 30 верасня — завяршэнне праграмы ў Сонечнай сістэме. 1995, лістапад — апошняя сувязь з Піянерам-11.
Гл. таксама Касмічная праграма «Піянер» Піянер-10 Пласціны «Піянера»
Піянер-11