Батман (), горад у Турцыі, у Паўднёва-Усходняй Анатоліі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Батман.

Гістарычна горад насяляўся пераважна сірыйскімі хрысціянамі. З 19 стагоддзя, калі Батман адышоў да Асманскай імперыі, іх доля ў насельніцтве горада пачала змяншацца. Да 1950-х Батман — невялікае мястэчка, да росту якога спрычынілася адкрыццё нафтавых радовішчаў.

Батман — адзін з важнейшых цэнтраў нафтаздабычы ў краіне. Тут размяшчаецца старэйшае турэцкае нафтаперапрацоўчае прадпрыемства.

Катэгорыя:Гарады Турцыі