Гміна Пескі () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Новых ПескахGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933 (433 жых. у 1921 годзе Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924).

Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Слонімскага павета. 12 снежня 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Косаўскага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторыйDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 45. 19 лютага 1921 года разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Палескага ваяводства. 1 красавіка 1935 года пасля скасавання Косаўскага павета гміна ўвайшла ў склад новага Івацэвіцкага павета таго ж ваяводства, зменены .

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Катэгорыя:Гміны Слонімскага павета Катэгорыя:Гміны Косаўскага павета Катэгорыя:Гміны Івацэвіцкага павета