Рур () — рака ў Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, правы прыток ракі Рэйн.

Даўжыня Рура складае 235 км, плошча вадазбору 4500 км². Сярэдні расход вады каля вусця 70 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Заўэрланд. Нізоўе Рура на паўднёвай ускраіне Паўночна-Германскай нізіны. Каналам злучаецца з ракой Эмс.

На рацэ пабудаваны шэраг шлюзаў, вадасховішча і ГЭС. Суднаходны ад горада Вітэн. На рацэ гарады Эсэн, Мюльгайм-на-Руры. У вусці буйны рачны порт Дуйсбург-Рурарт.

Літаратура

Спасылкі

Ruhr // FLUSSGEBIETE NRW

Катэгорыя:Рэкі Германіі Катэгорыя:Прытокі Рэйна Катэгорыя:Паўночны Рэйн-Вестфалія