Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман () — беларускі бізнесмен. Ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі (з 2019 года)Мнангагва і Дапкюнас адкрылі офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Мінску.
Беларускія апазіцыйныя СМІ называюць Зінгмана «кашальком Лукашэнкі»В Конго задержан «кошелек» Лукашенко Зингман і адзначаюць, што ён удзельнічаў ў размеркаванні даходаў ад беларускага экспартаБлижний круг Лукашенко. Кто в него входил и что им за это было. Афрыканскія СМІ называюць Аляксандра Зінгмана галоўным бенефіцыярам зарэгістраванай у ААЭ кампаніі «Aftrade DMCC», якая займаецца пастаўкамі ў Афрыку беларускай тэхнікі (МАЗ, МТЗ, БелАЗ, Гомсельмаш, МЗКЦ). Паводле дакументаў з «Архіва Пандоры», Зінгман разам з сынам Віктара Шэймана валодае афшорнай кампаніяй (па 50% у кожнага), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ.
Біяграфія У 1980-х разам з бацькамі эміграваў у ЗША, дзе бацька ўладкаваўся кампьютэрным спецыялістам. Імаверна, у 2000-х вярнуўся ў Беларусь.
У 2011 годзе працаваў камерцыйным дырэктарам па Усходняй Еўропе польскай аграрнай кампаніі «Кантрактус»Россия: В Башкортостане организуют производство зерносушилок из польских комплектующих. У 2015 годзе суправаджаў дырэктара кампаніі «Кантрактус» Вітольда Карчэўскага падчас яго візіту ў Танзанію. Па дадзеных польскага расследавання, Зінгман дапамог афрыканскаму бізнэсу Карчэўскага сваімі знаёмствамі ў Афрыцы. У сваю чаргу, Карчэўскі выкарыстаў свае шырокія сувязі з польскімі чыноўнікамі дзеля прасоўвання бізнес-інтарэсаў Зінгмана ў Афрыцы, а мінскім рэстаранам Falcone, які належаў кампаніі Карчэўскага, кіравала жонка Зінгмана.
Менавіта Зінгман арганізаваў сустрэчу прэзідэнта Замбіі Эдгара Лунгу з Аляксандрам Міхеевым, генеральным дырэктарам «Расабаронэкспарта», расійскай дзяржаўнай кампаніі-экспарцёра зброі, па выніках якой у ліпені 2017 года Замбія закупіла ў Расіі пяць самалётаў SukhoiBusinessman with links to Belarus strongman Alexander Lukashenko was arrested by Congolese police in Lubumbashi on Wednesday after meeting with former president Joseph Kabila.
У сакавіку 2018 года суправаджаў кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана падчас яго візіта ў Харарэ, сталіцу Зімбабвэ.
У жніўні 2018 года Зінгман стаў героем скандальнага артыкула ў галоўнай дзяржаўнай газете «СБ. Беларусь сегодня» з-за таго, што ён, скупіўшы некалькі ўчасткаў зямлі ў Раўбічах каля Мінска, стварыў праблемы сваім суседзям, пабудаваўшы вялікі плот, які зацяняў іх участкіЗабор на участке стал камнем преткновения в соседских отношениях.
17 студзеня 2019 года падчас афіцыйнага візіта ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы ў Мінску ў Прэзідэнт-Атэлі быў адкрыты офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Беларусі, які ўзначаліў Аляксандр Зінгман.
У верасні 2019 года ізноў суправаджаў кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана падчас яго візіта ў Харарэ.
18 сакавіка 2021 годаBelarus Businessman With Alleged Ties To Strongman Held In DR Congo Зінгман быў арыштаваны паліцыяй Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў Лубумбашы пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам Жазефам Кабілам. Раней Зінгман згадваўся ў паведамленнях СМІ ў сувязі са здзелкамі са зброяй у Замбіі і Зімбабвэ. Арэст Зінгмана, які мае двайное грамадзянства Беларусі і ЗША, прывёў да інтэнсіўнай дыпламатычнай дзейнасці: урады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Зімбабвэ аказвалі ціск на Конга для яго вызвалення.
У верасні 2019 года зноў суправаджаў беларускую ўрадавую дэлегацыю, якая прыбыла з афіцыйным візітам у Харарэ, ужо знаходзячыся ў статусе Ганаровага консула.
У 2023 годзе Зінгман прысутнічаў пры візітах Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ (студзень) і Сяргея Алейніка ў Кенію (красавік), на сустрэчы першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліі Мнангагва з Алейнікам падчас яе візіту ў Мінск (красавік), пры візіце Алейніка ў Экватарыяльную Гвінею (чэрвень), на перамовах Лукашэнкі з прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгам (верасень), а ў снежні — пры візіце Лукашэнкі ў Экватарыяльную Гвінею і, паводле некаторых звестак, як запрошаны госць беларускай дэлегацыі ў Дубаі на COP28.
У 2024 годзе Зінгман прысутнічаў на сустрэчы Ірыны Абельскай з Эмерсанам і Аксіліяй Мнангагва ў Зімбабвэ (студзень), а таксама пры візітах у Беларусь зімбабвійскіх медыкаў (сакавік), прэм'ер-міністра Эсваціні Расэла Ммісо Дламіні, Аксіліі Мнангагва і першай лэдзі Нігерыі Алурэмі Цінубу (ліпень). У лістападзе таго ж года Зінгман і Алег Водчыц у складзе дэлегацыі Зімбабвэ наведалі COP29.
Сям’я Жонка Лізавета Дзенісевіч працуе дырэктарам рэстарана Falcone (у пачатку 2025 года рэстаран аб’явіў аб закрыцці). Ёсць чацвёра дзяцей: Максім, Дзяніс, Давід, Маргарыта.
Спасылкі
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя консулы